Андрэй Уладзіленавіч Данілаў (нар. , Куйбышаў, Расія) — рэлігіязнавец, багаслоў. Кандыдат багаслоўя (1996), доктар філасофіі (Рэгенсбургскі ўніверсітэт, Германія, 1999).
Біяграфія Скончыў Куйбышаўскі архітэктурна-будаўнічы інстытут (1982), Маскоўскую духоўную семінарыю (1991), Маскоўскую духоўную акадэмію (1996), Рэгенсбургскі ўніверсітэт (філасофскі факультэт, 1995; рэлігіязнаўчая аспірантура, 1999).
Працаваў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (1999—2004, факультэт тэалогіі, кафедра рэлігіязнаўства, загадчык кафедры), Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (кафедра рэлігіязнаўства, загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: фенаменалогія рэлігіі; сістэматычная тэалогія; тэалогія дыялогу.
Узнагароды Ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра (2004), ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага (2009).
Бібліяграфія Экклезиологические воззрения И. В. Лопухина : диссертация … кандидата богословия / А. В. Данилов. — Загорск, 1996. Основы систематического религиоведения : учебно-методическое пособие / А. В. Данилов. — Минск, 2009. Розенкрейцер и реформатор российского масонства И. В. Лопухин : его учение о «внутренней церкви» как новация масонской мистики / А. В. Данилов. — Минск, 2010. Феноменология религиозного символа / А. Данилов. — Минск, 2010. Iwan Lopuchin : Erneuerer der russischen Freimaurerei : seine Lehre von der inneren Kirche als eigenständiger Beitrag zum Lehrgebäude der freimaurerischen Mystik / Andrej V. Danilov. — Dettelbach, 2000.
Спасылкі Заведующий кафедрой религиоведения Института теологии БГУ, преподаватель кафедры апологетики Минской духовной академии.
Катэгорыя:Багасловы Беларусі Катэгорыя:Рэлігіязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ