Юрый Валянцінавіч Трубнікаў (, Ташкент, Узбекістан — , Віцебск) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне тэорыі функцый і функцыянальнага аналізу. Доктар фізіка-матэматычных навук (2004), дацэнт (1982), прафесар.
Біяграфія Скончыў Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ленінскага камсамола (спецыяльнасць «Матэматыка. Фізіка», 1969; аспірантура, 1973).
Працаваў у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1986—2001, у 1986—1998 — загадчык кафедры вышэйшай матэматыкі), Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 2001, факультэт матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій, кафедра геаметрыі і матэматычнага аналізу, адначасова кафедра інжынернай фізікі, прафесар, у 2004—2006 — дэкан фізічнага факультэта, у 2008—2014 — загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі).
Навуковыя інтарэсы: матэматычны аналіз; дыферэнцыяльныя ўраўненні; метады аптымізацыі.
Бібліяграфія Метод чебышевской аппроксимации потенциала в задаче многих тел / Ю. В. Трубников, А. М. Воронов. — Витебск, 2009. Оптимальные итерационные процессы : монография / Ю. В. Трубников, О. В. Пышненко, И. А. Орехова. — Витебск, 2011. Экстремальные конструкции в негладком анализе и операторные уравнения с аккретивными нелинейностями : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.01.01 : защищена 26.03.2004 : утверждена 13.10.2004 / Трубников Юрий Валентинович. — Витебск, 2004.
Крыніцы
Катэгорыя:Дэканы ВДУ Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі