Джон Ле Карэ́ (; сапраўднае імя — Дэ́йвід Джон Мур Ко́рнуэлКраткая литературная энциклопедия, Масква, 1962—1978., ; , Пул, Англія — , ТруроПамёр брытанскі пісьменнік Джон Ле Карэ, Радыё Свабода, 14-12-2020) — англійскі пісьменнік, аўтар шпіёнскіх раманаў. За 50 год выдаў 22 раманы, якія перакладзеныя на 36 моўInternational puiblications . Яго кнігі шмат разоў былі экранізаваны.

Біяграфія Скончыў Лінкальн-каледж Оксфарда, ужо ва ўніверсітэце пачаў супрацоўнічаць з брытанскай контраразведкай Мі-5, выкладаў мовы ў самай прэстыжнай брытанскай школе, Ітане, а затым перайшоў на штатную працу ў контраразведку. У 1959 годзе ён перайшоў на працу ў замежную разведку Мі-6, працаваў пад дыпламатычным прыкрыццём у Заходняй Германіі.

Пачаў пісаць раманы аб працы разведкі ў часы халоднай вайны; пасля таго, як да іх прыйшоў поспех, пакінуў дзяржаўную службу. Самыя вядомыя яго кнігі — «Шпіён, які прыйшоў з холаду», «Шпіён, выйдзі прэч», «Рускі дом», апошняя яго праца выйшла ў 2019 годзе.

Творы Ле Карэ вылучае адсутнасць у іх супергерояў, складаныя псіхалагічныя лініі, бездакорная англійская мова. Ён увёў у шырокі ўжытак многія словы з тэрміналогіі спецслужбаў, напрыклад, слова «крот» для ўкаранёных агентаў стала шырока выкарыстоўвацца пасля яго раману «Шпіён, выйдзі прэч» 1974 года.

Крыніцы

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі Катэгорыя:Аўтары дэтэктыўнай прозы Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19 Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Гётэ