Аляксандра Уладзіміраўна Валасевіч (нар. , с. Слабада, Варонежская вобласць, Расія) — беларускі геафізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1995), прафесар.

Біяграфія Скончыла Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1964), Кольскі філіял АН СССР (аспірантура, спецыяльнасць «Геафізіка», 1976).

Працуе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (з 1982, факультэт матэматыкі і прыродазнаўства, кафедра агульнай фізікі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: фізіка плазмы; геафізіка; нелінейная дынаміка.

Бібліяграфія Электростатические структуры и неоднородности в авроральной ионосферной и магнитосферной плазме : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 04.00.22 / Волосевич Александра Владимировна. — Санкт-Петербург, 1995. Введение в нелинейную теорию колебательных и волновых процессов : курс лекций. В 2 ч. Ч. 1 / А. В. Волосевич. — Могилев, 2008.

Літаратура Волосевич Александра Владимировна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 791.

Волосевич Александра Владимировна // Ученые МГУ имени А. А. Кулешова : биобиблиографический справочник. — Могилев, 2013. — С. 220—222.

Катэгорыя:Геафізікі Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі