Уладзімір Іванавіч Лебедзеў (нар. , Ленінград, РСФСР) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1991), прафесар.
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1962), Інстытут фізікі АН БССР (аспірантура, 1967).
Працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР (з 1962, з 1970 — у Магілёўскім аддзяленні), Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (1993—2016, факультэт матэматыкі і прыродазнаўства, кафедра прыродазнаўства, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: лазерная фізіка; эксперыментальная оптыка.
Бібліяграфія Динамические режимы генерации лазеров с нелинейной рефракцией в активной среде : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.04 / Лебедев Владимир Иванович. — Минск, 1989. Эволюция природы и науки : учебное пособие по курсу «Концепции современного естествознания» / В. И. Лебедев. — Могилев, 2003.
Літаратура
Лебедев Владимир Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 419. Лебедев Владимир Иванович // Ученые МГУ имени А. А. Кулешова : биобиблиографический справочник. — Могилев, 2013. — С. 237.
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі