Барыс Мікалаевіч Нешатаеў (нар. , Кудымкар, Пермскі край, Расія) — географ. Доктар геаграфічных навук (1992), прафесар (1994).
Біяграфія Скончыў Пермскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізічная геаграфія», 1971; аспірантура, 1977).
Працаваў у СШ № 82 г. Пярмі (1971—1974, настаўнік), Пермскім дзяржаўным універсітэце (1977—1981, асістэнт кафедры фізічнай геаграфіі), Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (1995—1996 — прафесар кафедры біялогіі і хіміі, 1996—2002 — загадчык кафедры геаграфіі і аховы прыроды), Сумскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя А. С. Макаранкі (1982—1994 і з 2002, прафесар кафедры агульнай і рэгіянальнай геаграфіі, у 2002—2016 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: фізічная геаграфія; ландшафтазнаўства; геамарфалогія; геаэкалогія.
Бібліяграфія Методологические принципы сравнительного ландшафтного анализа долинно-речных систем (на примере Камского Предуралья и Сумского Приднепровья) : автореферат диссертации … доктора географических наук : 11.00.01 / Нешатаев Борис Николаевич. ― Киев, 1992. Пойменные ландшафты Пермского Прикамья и вопросы их оптимизации : автореферат диссертации … кандидата географических наук : 11.00.01 / Нешатаев Борис Николаевич. — Ленинград, 1979.
Спасылкі Профессор Борис Николаевич Нешатаев отмечает 70-летний юбилей
Катэгорыя:Выкладчыкі Пермскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Географы СССР Катэгорыя:Географы Украіны Катэгорыя:Географы Беларусі