Юрый Захаравіч Кушнер (, Пугачоў, Саратаўская вобласць, Расія — ) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Доктар педагагічных навук (1996), прафесар (1999).
Біяграфія Скончыў Гур’еўскі педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1959), Акадэмію педагагічных навук СССР (аспірантура, 1972).
Працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (1981—2015, факультэт педагогікі і псіхалогіі дзяцінства, кафедра псіхалогіі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: прафесійная і школьная педагогіка; метадалогія педагогікі; тэорыя і практыка выхавання навучэнцаў ПТВ; тэорыя і тэхналогія выхавання і навучання; праблемы сучаснай адукацыі; праблемы сямейнай педагогікі.
Узнагароды Званні «Выдатнік адукацыі СССР» (1969), «Выдатнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі Казахскай ССР» (1979); граматы Міністэрства асветы Казахскай ССР, Міністэрства асветы Беларускай ССР і інш.
Бібліяграфія Педагогические основы деятельности мастера производственного обучения профтехучилища : автореферат диссертации … доктора педагогических наук : 13.00.01 / Кушнер Юрий Захарович. — Москва, 1995. Методология и методы педагогического исследования : учебное пособие / Ю. З. Кушнер. — Могилев, 2001.
Літаратура
Кушнер Юрий Захарович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 386. Кушнер Юрий Захарович // Ученые МГУ имени А. А. Кулешова : биобиблиографический справочник. — Могилев, 2013. — С. 124—127.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі