Ганна Лявонаўна Дзмітровіч (, в. Качаны, Мядзельскі раён — ) — Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі.

Біяграфія Закончыла Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1958). З 1958 года працавала ў Ашмянскім раёне: заатэхнік калгасаў імя Крылова і «Свабода», галоўны тэхнолаг цэха жывёлагадоўлі (калгас"Свабода"), сакратар парткама племсаўгаса «Перамога».

Узнагароды Ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі» прысвоена ў 1973 г. Узнагароджана граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалём «За доблесную працу».

Бібліяграфія Дзмітровіч Ганна Лявонаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2017. — С. 31. Дзмітровіч Ганна Лявонаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 564. (Вызначыліся працай. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі).

Спасылкі Дзмітровіч Ганна Лявонаўна (1933—2015)