Мікалай Захаравіч Ягоўдзік (, в. Куцэйкі, Слонімскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка — чэрвень 2022) — беларускі вучоны ў галіне дэрматавенералогіі і клінічнай біяхіміі. Доктар медыцынскіх навук (1984), прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1997)Яговдик, Николай Захарович (доктор медицинских наук ; 1931—2022) .
Біяграфія Нарадзіўся 15 жніўня 1931 года ў вёсцы Куцэйкі (цяпер — Слонімскі раён Гродзенскай вобласці).
У 1953 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, прайшоў падрыхтоўку ў клінічнай ардынатуры на кафедры скурных і венерычных хвароб МДМІ (1953—1956), навучанне ў аспірантуры сектара геранталогіі АН БССР (1956—1959)Яговдик Николай Захарович // Сайт БДМУ. Працаваў на кафедры скурных і венерычных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, з 1986 па 1997 год — загадчык кафедры.
Навуковая дзейнасць Сфера навуковых інтарэсаў: біяхімія і імуналогія скуры; хранічныя дэрматозы. Аўтар і сааўтар падручнікаў, патэнтаў на вынаходствы. Вынікі даследаванняў Н. З. Ягоўдзіка апублікаваныя ў 352 навуковых працах, у тым ліку ў 9 манаграфіях і даведніках, у падручніку, 6 метадычных рэкамендацыях, 7 вучэбна-метадычных дапаможніках і рэкамендацыяхНиколай Захарович Яговдик (К 70-летию со дня рождения) // Медицинские новости. — 2001. — № 8. — С. 84—85. .
Сярод апублікаванага: Фармако-терапевтический справочник дерматолога / Н. З. Яговдик, А. С. Новицкий, В. И. Талапин. — Минск: Беларусь, 1978. — 175 с.; 20 см. Яговдик Н. З., Сосновский А. Т. Инфекционные болезни кожи населения жарких стран : Учеб. пособие / М-во здравоохранения БССР, Мин. гос. мед. ин-т. — Мн.: МГМИ, 1987. — 67 с. ; 20 см. Венерические болезни и трепонематозы у жителей жарких стран: [Учеб. пособие] / Н. З. Яговдик, А. Т. Сосновский, В. М. Дюба, В. П. Зелюткин; Мин. гос. мед. ин-т. — Мн.: МГМИ, 1988. — 45 с.; 20 см Кожные и венерические заболевания / Н. З. Яговдик, М. В. Качук, В. Г. Панкратов. — Минск: Вышэйшая школа, 2000. — 269, с., л. цв. ил.; 21 см. Венерические болезни : Справ / Н. З. Яговдик, А. Т. Сосновский, М. В. Качук, И. Н. Белугина; Под общ. ред. д.м.н., проф. Н. З. Яговдика. — 3-е изд., исправ. и доп. — Минск : Белорус. наука, 2001. — 344, с.; 21 см. — (Медицина для вас). Дерматовенерология : учебник для учащихся специальностей «Лечебное дело», «Сестринское дело» учреждений, обеспечивающих получение среднего специального образования / Н. З. Яговдик, М. В. Качук, В. Г. Панкратов. — Мн.: Вышэйшая школа, 2010. — 252, с., с. цв. ил. — ISBN 978-985-06-1920-4.
Прымаў удзел у рабоце міжнародных і нацыянальных кангрэсаў, сімпозіумаў па дэрматалогіі і венералогіі ў Берліне (1981), Будапешце (1985), Маскве (1987, 2001), Неапалі (1991), Нью-Ёрку (1992), Вене (1995), Парыжы (1996), Лодзі (1996), Сіднеі (1997).
Грамадская дзейнасць Старшыня праўлення Беларускага навуковага таварыства дэрматавенеролагаў (1987—2011) Старшыня Мінскага гарадскога навуковага таварыства дэрматавенеролагаў Эксперт Вышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР па медыка-гігіенічных навуках (1986—1991) Член праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства дэрматавенеролагаў (1975—1993) Член вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР Член спецыялізаванага савета па абароне дысертацый Член рэдакцыйнага савета часопіса «Вестник дерматологии и венерологии»
Узнагароды Значок «Выдатніку аховы здароўя» (1974), Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1982), Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1997).
Літаратура Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 7. — Минск, 2008.
Спасылкі Профессор Николай Яговдик: школа жизни человека и профессионала // Медицинский вестник Яговдик Николай Захарович // Сайт БДМУ Николай Захарович Яговдик (К 70-летию со дня рождения) // Медицинские новости. — 2001. — № 8. — С. 84—85. Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента
Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Дэрматолагі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў