Got the Beat (; стылізавана як GOT the beat) — паўднёвакарэйскі дзявочы супергурт, створаны SM Entertainment у 2022 годзе. Гэта першы саб-юніт праектнага гурта Girls On Top. Гурт складаецца з сямі ўдзельніц: БоА (сола-выканаўца), Тэён і Хёён (Girls' Generation), Сылькі і Вэндзі (Red Velvet), Карыны і Вінтэр (Aespa).
Гісторыя
Перадумовы Усе ўдзельніцы Got the Beat уваходзяць у склад выканаўцаў SM Entertainment. БоА дэбютавала як сола-выканаўца ў 2000 годзе, ва ўзросце 13 гадоў. Тэён ды Хёён дэбютавалі ў складзе гурта Girls' Generation у 2007 годзе, а потым у складзе яго другога саб-юніта Oh!GG у 2018. З 2012 года Тэён таксама з'яўляецца ўдзельніцай першага саб-юніта, Girls' Generation-TTS. Сольныя дэбюты Тэён і Хёён адбыліся ў 2015 і 2016 гадах суадносна. Сылькі і Вэндзі дэбютавалі з гуртам Red Velvet у 2014 годзе. Сылькі таксама з'яўляецца часткай дуэтнага саб-юніта Red Velvet – Irene & Seulgi з 2020. Вэндзі дэбютавала ў якасці салісткі ў 2021 годзе, а Сылькі – у 2022. Карына і Вінтэр дэбютавалі ў складзе Aespa у лістападзе 2020 года.
2021–дагэтуль: фармаванне і дэбют 27 снежня 2021 года SM Entertainment абвясціла пачатак праекта Girls On Top і дэбют яго першага саб-юніта Got the Beat, які будзе засяроджаны на інтэнсіўных танцавальных песнях і выступах. 28 снежня кампанія анансавала дату дэбюта – 3 студзеня, – а таксама назву дэбютнай песні – «Step Back». Трэк дасягнуў 11-й пазіцыі ў чарце Gaon Digital Chart і 5-га месца ў чарце Billboard World Digital Songs Chart. Гурт выканаў свой першы выступ «Step Back» на SM Town Live 2022: SMCU Express at Kwangya 1 студзеня, перш чым зрабіць свой афіцыйны дэбют у музычнай праграме M Countdown амаль што праз месяц. Got the Beat атрымалі першую ўзнагароду на шоу SBS Inkigayo 30 студзеня.
29 снежня 2022 агенцтва пацвердзіла рэліз першага міні-альбома гурта, Stamp On It, 16 студзеня 2023. Удзельніцы
БоА (보아) Тэён (태연) (Girls' Generation) Хёён (효연) (Girls' Generation) Сылькі (슬기) (Red Velvet) Вэндзі (웬디) (Red Velvet) Карына (카리나) (Aespa) Вінтэр (윈터) (Aespa)
Дыскаграфія Міні-альбомы + Спіс міні-альбомаў з указаннем дэталяў, выбраных пазіцый у чартах і лічбаў продажу Назва Дэталі Вышэйшыя пазіцыі ў чартах Продаж KOR JPN Stamp On It Дата рэлізу: 16 студзеня 2023 Лэйбл: SM Фарматы: CD, лічбавы, струменевы, SMC 3 27 KOR: 108,796 JPN: 1,537 (фіз.)
Самотнікі +Спіс самотнікаў з указаннем года выпуску, выбраных пазіцый у чартах і назвы альбомаНазваГодНайвышэйшыя пазіцыі ў чартахАльбомKORJPNHotPeak chart positions on Billboard Japan Japan Hot 100: NZHotPeak chart positions on Recorded Music NZ's Hot 40 Singles: SGPPeak chart positions on RIAS's Top Streaming Chart: USWorldPeak chart positions on Billboards World Digital Song Sales:
VIEHotPeak chart positions on Billboard Vietnam Hot 100: WWPeak chart positions on Billboard Global 200:
GaonPeak chart positions on Gaon Digital Chart: HotPeak chart positions on Billboards K-pop Hot 100: «Step Back»202246691919519116Неальбомны самотнік«Stamp On It»202380———————Stamp On It
Відэаграфія НазваГодПрадзюсар(ы)Зн.«'Step Back' Stage Video»2022Lucid color
Канцэрты
Удзел у канцэртах
SM Town Live 2022: SMCU Express at Kwangya
Катэгорыя:K-pop гурты Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2022 годзе