Сямён Львовіч Талкачоў (1907, Бабруйск — 1970) — беларускі , канцэртмайстар, .
Біяграфія Скончыў Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П. І. Чайкоўскага (1930). Працаваў у Маскве, Ленінградзе, Іркуцку, Куйбышаве. З 1938 года канцэртмайстар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, адначасова выкладчык Беларускай кансерваторыі (1957—1967).
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.
Творчасць Асабліва значная роля ў працы над нацыянальнымі операмі: «Міхась Падгорны» і «Алеся» Я. К. Цікоцкага, «У пушчах Палесся» і «Надзея Дурава» А. В. Багатырова, «Яснае світанне» і «Кветка шчасця» А. Я. Туранкова і інш.
Узнагароды Заслужаны артыст БССР (1949), народны артыст БССР (1964).
Крыніцы
Літаратура
Большая энциклопедия Большого театра Беларуси = The Great Encyclopedia of Bolshoi Theatre of Belarus / редколлегия: В. В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. — Минск, 2014. — С. 570 : фото. Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Бабруйска / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 1995. — С. 726, 727 : фота.
Спасылкі Семен Толкачёв // Санкт-Пецярбургская філармонія
Катэгорыя:Піяністы СССР Катэгорыя:Піяністы Беларусі Катэгорыя:Піяністы XX стагоддзя Катэгорыя:Канцэртмайстары