Міхаіл Іванавіч Ігнацік (нар. 1927) — беларускі ўрач-інфекцыяніст. Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1975)Игнатик Михаил Иванович .
Біяграфія Нарадзіўся ў 1927 годзе ў в. Ніз.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — сувязны Ленінскай партызанскай брыгады, партызан атрада «Непераможны».
У 1952 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. З 1954 года працаваў у сістэме аховы здароўя Гродзенскай вобласці — галоўны ўрач Сапоцкінскай раённай бальніцы, потым у г. Слоніме — урач-інфекцыяніст, галоўны ўрач станцыі хуткай дапамогі, галоўны ўрач інфекцыйнай бальніцы. З 1995 года на пенсіі.
Узнагароды У 1975 годзе прысвоена званне «Заслужаны ўрач БССР». Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, 7 медалямі.
Крыніцы
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Інфекцыяністы Беларусі Катэгорыя:Інфекцыяністы СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слонімскім раёне