Залу́чча (Залуча; , , ) — колішні фальварак у Беларусі, у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці.

Залучча, паводле падарожнікаў першай паловы XIX ст. было маёнткам без гаспадара, які пераходзіў з рук у рукі арандатараў.

З 1840 года фальварак арандоўвалі Кандратовічы.

16 красавіка 1844 года беларускі паэт Уладзіслаў Сыракомля ажаніўся з Паўлінай Мітрашэўскай. На наступны дзень яны выехалі ў Залучча, дзе меркавалі далей жыць, а бацькі пісьменніка пераехалі ў суседні фальфарак Тулёнку.

У 1844—1852 гадах фальварак арандоўваў Сыракомля, пра што цяпер сведчыць памятны камень. Тут жа творца за адзін тыдзень згубіў трох дзяцей праз халеру, выжыў толькі чатырохгадовы Уладзіслаў. У 1862 годзе Сыракомля разам з жонкай і сынам назаўсёды пакінуў гэтую мясціну, пераехаўшы ў Вільню.

У гэтым месцы Уладзіслаў Сыракомля напісаў паэмы «Хадыка», «Старыя вароты», «Канонік Пшэмыскі» (не скончыў), вершы «Лірнік вясковы», «Лялька», «Немаўляці», «Прысвячэнне ліцвінам народных гутарак», «Пра маю старую хатку», «Гутарка пра бусла», «Заўчасна», «Добрыя весці», пачаў гутарку «Дабрародны Ян Дубарог» (скончыў у Барэйкаўшчыне), а таксама перакладаў паэтаў-лаціністаў XVI—XVII стст. Рэчы Паспалітай і пісаў тут і «Гісторыю літаратуры ў Польшчы».

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Уладзіслаў Сыракомля