ДТЗ у Смалявіцкім раёне — буйное дарожна-транспартнае здарэнне, якое адбылося 20 лютага 2023 года каля в. Слабада Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Гэта найбуйнейшае ДТЗ у гісторыі незалежнай БеларусіАвария под Смолевичами: 11 погибших. Самосвал столкнулся с маршруткой, у ім загінула 13 чалавек.

Катастрофа У 14.56Спустя 40 дней после ДТП под Смолевичами в больнице остаются три человека на 9-м кіламетры аўтадарогі Р69 адбылося лабавое сутыкненнеАвария на трассе в Смолевичском районе с 11 погибшими: лобовое столкновение маршрутки и МАЗа, что известно, последние новости на 20 февраля 2023 гружонага МАЗа з маршрутным таксі Citroën Jumper. Маршрутка № 2477-ТК (маршрут п.п. Зарэчнае — аўтастанцыя «Аўтазаводская») рухалася з боку Смалявіч ў накірунку вёскі Пекалін. Грузавы аўтамабіль МАЗ вёз пясок з кар’ера «Верасы» на ААТ «Смалявіцкі завод жалезабетонных вырабаў». Падчас сутыкнення хуткасць МАЗа складала 29 км/г, а маршруткі — 69 км/г. Удар прыйшоўся на пярэдні правы бок маршруткіОчевидцы аварии под Смолевичами рассказали, как помогали пострадавшим. Пасля сутыкнення абодва аўтамабілі апынуліся на ўзбочыне па ходзе руху мікрааўтобуса. У аўтобусе на месцы застаўся толькі задні шэраг сядзенняў, усе астатнія вылецелі з салона.

З улікам вялікай сур’ёзнасці здарэння, неўзабаве на месца аварыі прыбылі старшыня Мінскага аблвыканкама Турчын А. Г.Жуткое ДТП в Смолевичском районе: 11 человек погибли, Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Кубракоў І. У. і Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Гара Д. Ю.Дмитрий Гора о трагедии под Смолевичами: на месте работают сотрудники СК и Комитета судебных экспертиз.

Ахвяры У маршрутцы было 20 чалавек (кіроўца, 15 пасажыраў ехалі седзячы, 4 пасажыры ехалі стоячы)МАЗ два года не проходил техосмотр, а в маршрутке было слишком много пассажиров. Генпрокурор о ДТП под Смолевичами. У той дзень зламаўся школьны аўтобус, чым і тлумачыцца тое, што ў маршрутцы былі дзеці, а органы мясцовай улады не забяспечылі аператыўную замену.

У выніку аварыі загінула 13 чалавекСтало известно о смерти еще двух участников резонансного ДТП под Смолевичами, у тым ліку 11 — на месцы аварыі (сярод іх было двое дзяцей)СК: водитель маршрутки выжил в ДТП под Смолевичами. Личности всех погибших установлены, пацярпела 8 чалавек (сярод іх было двое дзяцей).

Спіс загінулых (няпоўны): дзяўчынка (13 год) з в. ПекалінТрагедыя на дарозе Смалявічы — Шацк: следчыя шукаюць відавочцаў аварыі; брат (14 год) і сястра (22 гады) са шматдзетнай сям’і з в. Пекалін, дзяўчына была настаўніцай сярэдняй школы № 5 г. Смалявічы; сямейная пара з аграгарадка Драчкава, якая гадавала дваіх дзяцей«Дорога там фронтовая, разбитая». Авария под Смолевичами унесла жизни двух многодетных матерей; дзве шматдзетныя жанчыны з в. Зарэчча, якія працавалі ў адной з гаспадарак Мінскага раёна, адна з іх была маці-адзіночкай; жанчына (29 год), якая працавала ў дзіцячым садзе ў аграгарадку Драчкава; Аляксандр Мікалаевіч Дрыжынскі (42 гады), кіроўца маршруткі, з аграгарадка Драчкава, гадаваў траіх дзяцей (памёр 6 сакавіка)Cкончался водитель маршрутки, попавшей в ДТП с МАЗом под Смолевичами.

У Смалявіцкую цэнтральную раённую бальніцу было шпіталізавана дзевяць пацыентаў — шэсць у цяжкім стане, трое ў стане сярэдняй ступені цяжкасціПиневич рассказал о состоянии пострадавших в аварии под Смолевичами. Там адбыўся рэспубліканскі кансіліум медыцынскіх экспертаў пры ўдзеле Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Піневіча Д. Л. і старшыні Мінскага аблвыканкама Турчына А. Г.Глава Минздрава сказал, в какие больницы перевезут пострадавших в ДТП под Смолевичами.

Пасля стабілізацыі стану пяць пацыентаў былі перавезены ў Мінскую абласную клінічную бальніцу, трое — у Цэнтр спалучанай траўмы Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, дзяўчынка — у РНПЦ дзіцячай хірургііВсе пострадавшие в ДТП под Смолевичами пациенты переведены в другие медучреждения. Ва ўсіх шпіталізаваных былі цяжкія цялесныя пашкоджанні: спалучаныя траўмы, пашкоджаны косці шкілета і чэрапа, траўмы грудной клеткі і органаў брушной поласці, у шэрага пацыентаў пашкоджаны галаўны мозгПасля ДТЗ у Смалявіцкім раёне ў вельмі цяжкім стане застаюцца чатыры пацыенты.

Расследванне Распачата крымінальная справа па часцы 3 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб»Уголовное дело возбуждено после трагического ДТП под Смолевичами. Кіроўца грузавіка выжыў, атрымаўшы цялесныя пашкоджанніВодитель МАЗа получил травмы в ДТП под Смолевичами — Гора, і быў затрыманы па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства.

Аб трагедыі пад Смалявічамі быў праінфармаваны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А. Р., які даручыў Дзяржаўнаму сакратару Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Вальфовічу А. Р. сумесна з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь прааналізаваць і далажыць, што адбываецца з падрыхтоўкай вадзіцеляў і захаваннем дысцыпліны на дарогах краіныЛукашэнка: у бліжэйшы час разбяромся з падрыхтоўкай вадзіцеляў і захаваннем дысцыпліны на дарогах.

Ход расследавання асабіста каардынуе Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Гара Д. Ю..

Высветлілася, што грузавік МАЗ два гады не праходзіў тэхагляд і ехаў перагружанымКто встретит из роддома? Вдова водителя о жизни после ДТП под Смолевичами.

Рэакцыя Афіцыйных спачуванняў ад вышэйшага кіраўніцтва краіны выказана не было, агульнанацыянальная ці рэгіянальная жалоба не аб’яўлялася. Спачуванні родным загінуўшых і пацярпелых у аўтакатастрофе выказаў толькі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ВеніямінПредстоятель Белорусской православной церкви выразил соболезнование в связи с гибелью людей в автомобильной аварии в Смолевичском районе Минской области. Толькі на пяты дзень пасля трагедыі словы спачування выказалі старшыні Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў.

Каля месца аварыі ўтварыўся стыхійны мемарыял, куды людзі сталі прыносіць кветкі ахвярам трагедыі. Ва ўсіх храмах Беларускай Праваслаўнай Царквы здзяйсняліся памінальныя богаслужэнні за спачылых, а таксама асаблівыя малітвы аб найхутчэйшым акрыянні ўсіх, хто знаходзіцца ў бальніцы.

На наступны дзень пасля аварыі на ўчастку аўтадарогі Р69, дзе здарылася аварыя, пачаліся рамонтныя работыАвария под Смолевичами: о чем рассказали те, кто помогал спасти выживших?. Таксама на наступны дзень Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь анансавала правядзенне ва ўзаемадзеянні з Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыяй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Транспартнай інспекцыяй маштабных кантрольных мерапрыемстваў у адносінах да суб’ектаў гаспадарання, якія аказваюць паслугі ў сферы міжгародніх перавозак пасажыраў у рэгулярных альбо нерэгулярных зносінахРеакция на аварию под Смолевичами? Налоговая, ГАИ и «транспортники» усилят контроль за маршрутками.

Не адбылася запланаваная на 23 лютага 2023 года сустрэча Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Іванца А. І. з навучэнцамі і педагагічнымі калектывамі ўстаноў адукацыі Смалявіцкага раёна.

У Смалявічах былі адменены культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, у тым ліку раённае народнае свята «Масленкі», запланаванае на 25 лютага.

Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Кубракоў І. У. заявіў аб магчымасці ў будучыні ўнясення змяненняў у правілы дарожнага руху адносна грамадскага транспарту, а таксама ў іншыя нарматыўна-прававыя акты, якія рэгламентуюць дзейнасць па перавозцы пасажыраўОб изменениях в ПДД после аварий с маршрутками рассказал глава МВД Беларуси.

Прысуд Суд высветліў, што кіроўца МАЗа, які належыць ААТ «Мінаблаўтатранс», парушыў правілы дарожнага руху, выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з маршруткай «Сітраен», якая належыць прыватнай фірме «Сінкевіч». Кіроўцу МАЗа ў кастрычніку 2023 года асудзілі на сем гадоў калоніі. У снежні 2023 года суд Смалявіцкага раёна пастанавіў спагнаць у салідарным парадку з ААТ «Мінаблаўтатранс» і ПТСУП «Сінкевіч» грашовую кампенсацыю маральнай шкоды на карысць пазоўнікаў.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Транспартныя катастрофы ў Беларусі Катэгорыя:Падзеі 20 лютага Катэгорыя:Люты 2023 года Катэгорыя:2023 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Смалявіцкага раёна