«Легенда» () — дакументальны фільм, зняты ў 1975 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім.
Малавядомы фільм Кеслёўскага, які да 2008 года лічыўся незавершаным. У біяграфіі рэжысёра за аўтарствам Станіслава Завіслінскага і ў кнізе Мікалая Яздона «Дакументы Кеслёўскага» сцвярджалася, што «Легенда» была адзіным няскончаным фільмам рэжысёра. Аднак, насуперак гэтым звесткам, фільм апынуўся завершаным і захоўваўся ў Архіве Польскага тэлебачання, хоць, верагодна, не выходзіў у эфір да 2008 года (першая трансляцыя фільма адбылася ў красавіку 2008 года). Фільм з’яўляецца першай часткай серыі «Зямля Жаромскага».
Апісанне фільма Здымачная група (на экране з’яўляецца сам Кеслёўскі, які бярэ інтэрв’ю) блукае па Келеччыне ў пошуках слядоў Стэфана Жаромскага, размаўляе з людзьмі, якія памятаюць пісьменніка, слухае гісторыі, якія яго натхнілі, размаўляе з вучнямі гімназіі ў Хабжанах, дзе часта бываў аўтар «».
Зноскі
Спасылкі
«Легенда» на сайце «FilmPolski.pl»
Катэгорыя:Фільмы Польшчы 1975 года Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Польшчы Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы Польшчы Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Польшчы Катэгорыя:Фільмы на польскай мове Катэгорыя:Фільмы Кшыштафа Кеслёўскага