Эстонская беконная свіння — парода свіней, выведзеная ў Эстоніі скрыжаваннем мясцовых даўгавухіх свіней з буйной белай пародай, нямецкай даўгавухай і ландраскай пародамі. Зацверджана ў 1961 годзе.
Гадуюць у Прыбалтыйскіх краінах.
Выкарыстоўваюць у прамысловым скрыжаванні і для паляпшэння мясцовых парод.
Апісанне Канстытуцыя моцная, касцяк тонкі. Тулава падоўжанае з добра развітымі кумпякамі. Вушы вялікія, навісаюць на вочы. Масць белая. Маса кныроў 300—330, матак 220—250 кг, 6-месячных падсвінкаў пры інтэнсіўным адкорме 95 кг. Плоднасць 11-12 парасят за апарос.
Літаратура
Катэгорыя:Пароды свіней