Таццяна Бембель (, ) — беларуская мастацтвазнаўца, арт-крытык, гісторык мастацтва, галерыст, выкладчыца, аўтарка тэлеперадач і культурных праектаў.
Куратарка галерэі TUT.BY. Дачка філосафа і публіцыста Алега Бембеля, унучка скульптара і народнага мастака БССР Андрэя Бембеля. З’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага саюза кінематаграфістаў. Старшыня Беларускага камітэта Міжнароднага савета музеяў «ICOM».
Біяграфія Нарадзілася ў 1964 у Мінску.
У 1988 годзе скончыла дзённае аддзяленне факультэта тэорыі і гісторыі мастацтваў Інстытута Імя Рэпіна ў Ленінградзе.
З 1999 па 2004 год была куратаркай галерэі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.
З 2009 года пачала працаваць у галіне дакументальнага кіно, пісаць сцэнары, на аснове якіх створаны шэраг дакументальных фільмаў пра мастакоў, архітэктараў, аб праблемах культуры і мастацтва. У 2011‐2012 гадах працавала на беларускім тэлебачанні, вяла на тэлеканале «Лад» тэлепраграму «Страсці па культуры».
З 2004 па 2013 год была дырэктаркай муніцыпальнай (дзяржаўнай) Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва у Мінску.
Фільмаграфія
«Андрэй Бембель. Смерць. Перамога. Слава» Беларускае тэлебачанне, 2009 год. «Застылая музыка Лангбарда» (архітэктар, уладальнік «Гран-пры» Сусветнай Парыжскай выставы 1937 года). Студыя дакументальнага кіно, Беларускае тэлебачанне, 2010 год (у суаўтарстве з Верай Савінай). «Summa», 2018. У суаўтарстве з Андрэем Куцілай.
Бібліяграфія
Прадмова да кнігі
Спасылкі
Таццяна Бембель. Партал Femina.by Галерэя Шчамялёва мае намер падтрымліваць не вельмі вядомыя з'явы ў мастацтве https://icom-belarus.org/be/board
Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Мінска Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна Катэгорыя:Жанчыны Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1964 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 8 кастрычніка