Лі Цян (; нар. 23 ліпеня 1959, Жуйань, Чжэцзян, Кітай) — кітайскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся ва ўсходняй правінцыі Чжэцзян у 1959 годзе. Ва ўзросце 23 гадоў уступіў у Камуністычную партыю Кітая. Скончыў партыйную школу пры ЦК КПК, мае дыплом магістра Ганконгскага політэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «дзелавое адміністраванне».
Лі Цян у 2012—2016 гг. — губернатар правінцыі Чжэцзян, у 2016—2017 гадах — кіраўнік парткама КПК правінцыі Цзянсу. У 2017—2022 гадах ён займаў пасаду сакратара парткама Шанхая. Увайшоў у абноўлены склад ПК Палітбюро ЦК КПК у кастрычніку 2022 года на XX з’ездзе партыі. З сакавіка 2023 года Лі Цян змяніў на пасадзе кіраўніка кітайскага ўрада Лі Кэцяна, які кіраваў кабінетам міністраў з 2013 года.
Катэгорыя:Палітыкі Кітая Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Кітая