Саюз ваяводзінскіх венграў (; ) — рэгіянальная палітычная партыя ў Сербіі, якія прадстаўляе інтарэсы венгерскай меншасці ў краіне.
Гісторыя Партыя паўстала ў 1994 годзе ў горадзе Сенце Ёжэфам Касам і былымі сябрамі Дэмакратычнай супольнасці ваяводзінскіх венграў спачатку як грамадзянская група. Партыяй жа аб’яднанне стала ў 1995 годзе«Lik i delo: Jožef Kasa». Vreme.. Саюз браў удзел у парламенцкіх выбарах 1997 года, на якіх партыя атрымала 1,23 % галасоў і 4 месцы ў Скупшчыну«Izbori 1997: Bojkot dela opozicije, Šešelj i Vučić na vlasti sa socijalistima» . N1.. У пачатку 2000 года партыя ўвайшла ў кааліцыю Дэмакратычнай апазіцыі Сербіі, дзеля барацьбы на выбарах супраць дзейнага прэзідэнта Слабадана Мілошавіча.
З пачатку 2000-х партыя патрабуе стварэнне Венгерскай рэгіянальнай аўтаноміі на поўначы Ваяводзіны. На дзяржаўным узроўні партыя часта не праходзіла ў парламент альбо атрымлівала там няшмат месцаў. На парламенцкіх выбарах у парламент Ваяводзіны 2004 года партыя здабыла 8,5 % галасоў, а таксама дамаглася перамог на выбарах у муніцыпальныя рады ў Субаціцы, Сенце, Бачка-Топалы, Малі-Іджашы, Каніжы, Чоцы. У 2008 годзе кіраўніком партыі быў абраны Іштван Пастар. Ад парламенцкіх выбараў 2014 года партыя падтрымлівае правячую Сербскую прагрэсіўную партыю.
Ідэалогія Акрамя падтрымкі інтарэсаў венгерскай меншасціNordsieck, Wolfram (2020). «Vojvodina/Serbia» . Parties and Elections in Europe., Саюз ваяводзінскіх венграў таксама кіруецца кансерватыўнай ідэалогіяйLosoncz, Alpár (24.05.2015). «Nem a liberalizmus tizedeli a kisebbségi magyarokat». Napló., а таксама падтрымлівае рэгіяналізмFlorian Bieber; Jenni Winterhagen (2006). «Ethnic Violence in Vojvodina: Glitch or Harbinger of Conflicts to Come?». European Centre for Minority Issues. — С. 29.Kleibrink, Alexander (2015). «Political elites and decentralization reforms in the post-socialist Balkans: regional patronage networks in Serbia and Croatia». Houndmills, Basingstoke, Hampshire. — ISBN 978-1-137-49572-3.. У замежнай палітыцы аб’яднанне мае празаходні вектар і падтрымлівае далучэнне Сербіі да Еўрапейскага Саюза і НАТАJansen, Thomas; Van Hecke, Steven (2011). «At Europe’s Service: The Origins and Evolution of the European People’s Party». Springer Science & Business Media. — С. 384. — ISBN 9783642194146.. Партыя лічылася сацыяльна-дэмакратычнай да 2010 года, але пасля пачала супрацу з Сербскай прагрэсіўнай партыяй і венгерскім ФідэсамŽivanović, Maja (8.04.2019). «Fidesz’s Serbian Sister-Party to Campaign for Hungary’s Orban». Balkan Insight..
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Палітычныя партыі Сербіі Катэгорыя:Партыі венгерскіх меншасцей