Ую́кская культура — археалагічная культура ранняга жалезнага веку ў Тыве, памежных раёнах Алтая і Манголіі ў VII — III стагоддзях да н. э.

Раскопкі курганаў жалезнага веку на рацэ Уюк у Тыве пачаліся ў 1915 — 1916 гг. У 1958 г. была вылучана асобная Уюкская культура. Яе існаванне падзяляецца на ранні (VII — VI стагоддзі да н. э.) і позні (V — III стагоддзі да н. э.) этапы. Найбольш славутым помнікам стала курганная група Аржаан, даследаванне якой пачалося ў 1971 г. Яна ўтрымоўвала магільні высакародных носьбітаў культуры з багатым інвентаром.

Магільні ў форме бярвеністых зрубаў або калодаў, змешчаных у штучныя каменныя насыпы, і інгумацыя нябожчыкаў на баку сведчаць пра тое, што пахаванні Уюкскай культуры належалі прадстаўнікам скіфа-сакскіх плямён. Яны падтрымлівалі шчыльныя зносіны з носьбітамі суседніх Пазырыкскай і Тагарскай культур, займаліся пераважна адгонныай жывёлагадоўляй. Некаторыя рэчы магільнага інвентара (кераміка, упрыгожванні, конскія цуглі) збліжаюць уюкские плямёны з раннімі качэўнікамі ўсходняга Казахстана і Кыргызстана.

Знікненне Уюкскай культуры тлумачаць паступовай экспансіяй плямён хуну.

Літаратура

Катэгорыя:Археалагічныя культуры Расіі Катэгорыя:Археалогія ў Манголіі Катэгорыя:Археалагічныя культуры Азіі Катэгорыя:Жалезны век