І́штван Па́стар (, ; ; , Нові-Кнежавац — ) — сербскі палітык венгерскага паходжання. Скончыў юрыдычны факультэт Нові-Садскага ўніверсітэта. Цяпер Іштван Пастар з’яўляецца старшынёй палітычнай партыі Саюз ваяводзінскіх венграў, а таксама старшынёй найвышэйшага заканадаўчага органа гэтага рэгіёна — Скупшчыны Ваяводзіны. Падчас існавання Венгерскай кааліцыі, у якую ўваходзілі, апрача Саюза, яшчэ дзве палітычныя партыі сербскіх венграў, быў яе лідарам.

Пастар быў кандыдатам ад Венгерскай кааліцыі на выбарах прэзідэнта Сербіі 2008 года. Тады ён, набраўшы 2,26 % галасоў у першым туры, не прайшоў у другі і падтрымаў іншага кандыдата — Борыса Тадзіча, які прайшоў у другі тур галасавання.

Спасылкі

Венгерская кааліцыя

Катэгорыя:Палітыкі Сербіі