Тадэвуш Бохдан Ісаковіч-Залескі (; нар. , Кракаў) — польскі армянін, каталіцкі святар армянскага і лацінскага абраду, гісторык Касцёла.

Біяграфія Крэўны архібіскупа львоўскага армянскага абраду Ізаака Мікалая Ісаковіча (1824—1901). Ужо за студэнцкім часам быў дзеячам апазіцыі — быў сябрам Студэнцкага Камітэта Салідарнасці, рэдактарам нелегальнай газеты. У 1983 годзе быў высвечаны на ксяндза і атрымаў накіраванне на вучобу ў Рым, але 3 разы не атрымаў пашпарту. Стаў апекунам рабочых у Кракаве — Новай Гуце. У 1985 годзе два разы быў жорстка збіты функцыянерамі бяспекіФільм дакументальны «Zastraszyć księdza». Удзельнічаў у страйках.

Старшыня фонду Святога брата Альберта, які апякуе інвалідаў. Папулярызатар ведаў пра армян. З 2001 года пастар армян у паўднёвай Польшчы. Пасля рэарганізацыі армянскіх структур, з 1 снежня 2009 года пробашч армянскай парафіі ў горадзе ГлівіцыZmiana struktur duszpasterskich dla katolików — Ormian w Polsce. З 2009 года з’яўляецца таксама прадстаўніком меншасці армян у Супольнай камісіі ўрада і нацыянальных меншасціKs. Tadeusz Isakowicz-Zaleski nowym przedstawicielem mniejszości ormiańskiej, Fundacja Kultury i Dziedzictwa Ormian Polskich.

З 2006 года яўна выступае з пастулатам люстрацыі ў Касцёле (раскрыцця ксяндзоў-даносчыкаў бяспекі), за што яго моцна крытыкуюць. Абвяшчае таксама патрабаванні асуджэння валынскай бойні палякаў.

У 1999 і 2006 гадах узнагароджаны Ордэнам Адраджэння Польшчы.

Публікацыі Słownik biograficzny księży ormiańskich i pochodzenia ormiańskiego w Polsce w latach 1750—2000 (2001), Arcybiskup ormiański Izaak Mikołaj Isakowicz «Złotousty» : duszpasterz, społecznik i patriota 1824—1901 (2001), Księża wobec bezpieki na przykładzie archidiecezji krakowskiej (2007)Інфармацыі наконт кніжкі, Przemilczane ludobójstwo na Kresach (2008).

Спасылкі

Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Армяне ў Польшчы Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Польшчы Катэгорыя:Дысідэнты Польшчы