thumb|right|310px|Падзел Царскасельскага павета на воласці (з карты Петраградскай губерні 1916 года). thumb|right|310px|Умоўныя знакі да карты Петраградскай губерні 1916 года. thumb|right|150px|Герб горада Сафіі, першапачатковага цэнтра павета Царскасе́льскі павет () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Санкт-Пецярбургскай (Петраградскай) губерні Расійскай імперыі і РСФСР, якая існавала ў 1780—1923 гадах. Павятовы горад — Царскае Сяло.

Геаграфічнае становішча Царскасельскі павет размяшчаўся ў цэнтральнай частцы губерні і межаваў з Шлісельбургскім паветам на паўночным усходзе, Ямбургскім і Пецяргофскім на захадзе, Лужскім на поўдні і з Наўгародскай губерняй на ўсходзе. Плошча павета ў 1897 годзе складала 3781,8 вёрст² (4304 км²).

Сучаснае становішча У наш час тэрыторыя былога павета ўваходзіць у склад двух суб’ектаў Расійскай Федэрацыі: горад Санкт-Пецярбург (Пушкінскі раён, Краснае Сяло, Колпіна) і Ленінградскую вобласць (раёны — Гатчынскі, Воласаўскі, частка Тосненскага).

Гісторыя Да стварэння губернскай сістэмы гэтая тэрыторыя была часткай Водскай пяціны Наўгародскай зямліНеволин К. А. О пятинах и погостах новгородских в XVI веке, с приложением карты. Санкт-петербург: Тип. императорской Академии Наук, 1853 і Шведскай Інгерманландыі і была з большага заселена фіна-ўгорскімі плямёнамі, як то водзь і іжора. (Вялікая доля фіна-ўгорскіх народаў сярод насельніцтва павета назіралася і ў пачатку XX стагоддзя.)

У складзе Расійскай імперыі 1 студзеня 1780 года паводле ўказу Кацярыны II у складзе Санкт-Пецярбургскай губерні з часткі былога Капорскага павета быў утвораны Сафійскі павет з цэнтрам у горадзе Сафія.

У 1796 годзе ў склад павета ўвайшла тэрыторыя скасаванага Раждзественскага павета.

Імянным указам ад 29 жніўня (10 верасня) 1808 года горад Сафія і Царскае Сяло аб’ядналіся ў адзін населены пункт, з прысваеннем яму назвы Царскае Сяло. У сувязі з гэтым Сафійскі павет быў перайменаваны ў Царскасельскі.

Сур’ёзную ролю ў жыцці і развіцці павета адыгрывала наяўнасць у ім імператарскіх рэзідэнцый (у Паўлаўску, Гатчыне і Царскім Сяле). Так, у 1836 годзе была пабудавана першая ў Расіі і шостая ў свеце — Царскасельская чыгунка, а Царскае Сяло стала першым цалкам электрыфікаваным горадам у Еўропе.

Пры савецкай уладзе Да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў склад павета ўваходзілі горад Царскае Сяло, пазаштатныя гарады Паўлаўск, Гатчына, Краснае Сяло, Колпіна, 15 валасцей. У 1917—1918 гадах у павеце было створана 11 новых валасцей: Веніёкская (цэнтр — г. Паўлаўск), Воханаўская (цэнтр — ст. Елізавеціна), Вырыцкая (цэнтр — пас. Вырыца), Інгерынская (цэнтр — в. Войскарава), Каліцінская (цэнтр — в. Каліціна), Краснаборская (цэнтр — станцыя Папоўка), Маскоўска-Славянская (цэнтр — с. Маскоўская Славянка), Нова-Пятроўская (цэнтр — в. Нова-Пятроўская), Саблінская (цэнтр — пас. Сабліна), Сіверская (цэнтр пас. Сіверская), Цярлеўская вол. (цэнтр — в. Цярлева).

Пасля пераназвання Царскага Сяла ў Дзецкае Сяло 20 лістапада 1918 года павет атрымаў назву Дзецкасе́льскі.

28 студзеня 1919 года Сіверская воласць ліквідавана, далучана да Раждзественскай. У канцы 1919 года Пакроўская і Веніёкская воласці былі аб’яднаны ў Пакроўска-Веніёкскую (ці Пакроўскую) воласць. 31 ліпеня 1920 года ў выніку аб’яднання замест існых 24 валасцей у павеце засталося 16 валасцей, з Лужскага павета перадазена Глебаўская воласць.

14 лютага 1923 года адбылося аб’яднанне Дзецкасельскага і Пецяргофскага паветаў у адзіны Троцкі павет.

Адміністрацыйны падзел У 1890 годзе ў склад павета ўваходзіла 15 валасцейВолости и гмины 1890 года. 37. С.-Петербургская губерния № п/п Воласць Валасное праўленне Колькасць паселішчаў Насельніцтва 1 Гатчынская сл. Аляксандраўск 83 8302 2 Дудэргофская сяд. Абразцовая Сядзіба 49 5676 3 Іжорская с. Ям 20 4892 4 Колпінская кол. Верхняя 2 1046 5 Кошалеўская в. Кошалева 22 4356 6 Краснасельская с. Краснае Сяло 7 2528 7 Лісінская в. Ненікюль 41 4895 8 Мозінская в. Раманава 39 4470 9 Пакроўская сл. Пакроўская 20 4536 10 Пулкаўская с. Пулкава 22 7345 11 Раждзественская в. Выра 35 8632 12 Сосніцкая в. Сосніцы 27 4918 13 Стараскворыцкая в. Скворыцы 78 4365 14 Тосненская сл. Тосна 5 2843 15 Фёдараўская сл. Фёдараўская 6 1593

У 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла таксама 15 валасцей.

У 1923 годзе ў склад Дзецкасельскага павета ўваходзіла 17 валасцей: Воханаўская — ст. Елізавеціна Вырыцкая — пас. Вырыца Гатчынская — г. Гатчына Глебаўская — в. Несцяркова Дудэргофская — пас. Дудэргоф Іжорская — ст. Папоўка Каліцінская — в. Каліціна Краснасельская — гор. Красны Лісінская — в. Лісіна-Корпус Мозінская — в. Раманаўка Пакроўска-Веніёкская — с. Пакроўская Раждзественская — ст. Сіверская Слуцкая — гор. Слуцк Сосніцкая — в. Сосніцы Стараскворыцкая — в. Скворыцы Тосненская — п. Тосна

Насельніцтва Паводле даных перапісу П. І. Кёпена 1848 года ў Царскасельскім павеце пражывалі: іжора — 367 чал., эўрэмейсы — 7222 чал., савакоты — 19 795 чал., немцы — 1530 чал., цыгане — 10 чал. Усяго 28 924 чалавекі нацыянальных меншасцей, рускае насельніцтва гэтым перапісам не ўлічваласяPeter von Köppen Erklärender Text zu der ethnographischen Karte des St. Petersburger Gouvernements, St-Peterburg. 1867. С. 41.

Паводле даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 149 845 чал. У тым ліку рускія — 65,5 %, фіны (фінляндскія і інгерманландскія) — 25,7 %, эстонцы — 2,5 %. Старавераў — 1461 чалавекКоролькова Л. В. Материалы к этноконфессиональной карте Ленинградской области. Этноконфессиональная карта Ленинградской области и сопредельных территорий — 2. Третьи Шёгреновские чтения. «Европейский Дом». СПб. 2009. С. 15. У Царскім Сяле пражывалі 22 480 чалавек, у пазаштатных гарадах Гатчыне і Паўлаўску — 14 824 і 5113 чалавек адпаведна.

Спасылкі

Катэгорыя:Паветы Санкт-Пецярбургскай губерні Катэгорыя:Царскасельскі павет