Акадэмія навук і літаратуры ў Майнцы (, скар. AdW-Mainz) — грамадская некамерцыйная арганізацыя, навукова-даследчы цэнтр пры штаб-кватэры Саюза Акадэмій навук Германіі.
Гісторыя Акадэмія навук і літаратуры ў Майнцы была заснавана 9 ліпеня 1949 г. па ініцыятыве вядомага нямецкага пісьменніка Альфрэда Дзёбліна (1878—1957) і шэрагу іншых дзеячаў навукі і мастацтва. Новы навукова-даследчы цэнтр ствараўся высілкамі членаў расфарміраванай Прускай акадэміі навук, якія апынуліся ў французскай і брытанскай акупацыйных зонах Германіі пасля Другой сусветнай вайны. У пэўным сэнсе, акадэмія навук у Майнцы разглядалася як заходнегерманская пераемніца Прускай акадэміі, у супрацьлегласць фармальнай правапераемніцы — Акадэміі навук ГДР.
У аснову праекта стварэння акадэміі таксама былі пакладзены ідэі Готфрыда Вільгельма Лейбніца, які развіваў канцэпцыю інстытуцыяналізацыі навукі ў перыяд сваёй службы пры двары курфюрста Майнцкага. На гербе арганізацыі змешаны дэвіз «Духам Лейбніца» ().
Пасля стварэння Саюза Акадэмій навук Германіі менавіта акадэмія ў Майнцы стала базавай пляцоўкай для развіцця супрацоўніцтва паміж рэгіянальнымі навукова-даследчымі цэнтрамі асобных федэральных зямель, тут жа была створана штаб-кватэра гэтай арганізацыіÜber die Akadimieunion .
Структура Акадэмія навук і літаратуры ў Майнцы ў арганізацыйным плане трохі адрозніваецца ад структуры, традыцыйнай для аналагічных устаноў Германіі: як і Вестфальская акадэмія навук яна аб’ядноўвае не толькі навукоўцаў, але і дзеячаў мастацтва. Вылучаюцца 3 класы ў складзе акадэміі:
Матэматыка-прыродазнаўчанавуковы клас — мае ў сваім складзе 8 камісій і даследчых груп, галоўным чынам у галіне медыцыны і біялогіі. На чале класа Акадэмік-сакратар, Віцэ-прэзідэнт акадэміі навук, прафесар (). Клас гуманітарных і грамадскіх навук — найбуйнейшае падраздзяленне акадэміі, якое ўключае ў сябе 36 камісій і даследчых груп, што здзяйсняюць праекты галоўным чынам у галіне філалогіі і гісторыі. На чале класа Акадэмік-сакратар, Віцэ-прэзідэнт акадэміі навук, прафесар Гернат Вільгельм (). Клас літаратуры — ажыццяўляе мерапрыемствы па даследаванні і актыўным фарміраванні сучаснага літаратурнага працэсу ў Германіі і нямецкамоўным свеце. На чале класа Акадэмік-сакратар, Віцэ-прэзідэнт акадэміі навук, прафесар Норберт Мілер ().
Кіраўніком акадэміі з’яўляецца Прэзідэнт, якому падпарадкоўваецца кіруючы орган Акадэміі — Праўленне, якое склажаецца з віцэ-прэзідэнтаў і іх намеснікаў. У наш час пасаду прэзідэнта акадэміі займае ўсходазнавец Гернат Вільгельм ().
Прэзідэнты 2005—2013 — з 2013 —
Катэгорыя:Акадэміі навук Катэгорыя:Навуковыя арганізацыі Германіі Катэгорыя:Майнц Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1909 годзе Катэгорыя:Карпарацыі грамадскага права Германіі