Шэнкурскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) у Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі. У рамках арганізацыі мясцовага самакіравання ў яго межах функцыянуе муніцыпальнае ўтварэнне Шэнкурская муніцыпальная акруга (з 2004 да 2022 гг. — муніцыпальны раён).
Адміністрацыйны цэнтр — горад Шэнкурск, размешчаны за 373 км на поўдзень ад Архангельска.
Геаграфія Шэнкурскі раён размешчаны ў паўднёвай частцы Архангельскай вобласці і прыраўнаваны да раёнаў Крайняй Поўначы. Плошча — 11 297,67 км² (1,9 % тэрыторыі вобласці). У склад муніцыпальнага ўтварэння ўваходзяць горад Шэнкурск і 253 сельскія населеныя пункты, якія ўтвараюць 11 сельскіх адміністрацый і адміністрацыю горада.
Мяжуе на захадзе з Няндамскім раёнам, на паўночным захадзе з Плясецкім раёнам, на паўночным усходзе з Вінаградаўскім раёнам, на ўсходзе з Верхнятоемскім раёнам, на паўднёвым усходзе з Усцьянскім раёнам, на поўдні з Вельскім раёнам.
Найбуйнейшыя рэкі: Вага, Неленга, Сюма, Ледзь, Поча, Шэньга, Шэлаша, Падзеньга, Сельменьга, Шэраньга, Пуя, Суланда. Найбуйнейшае возера раёна — Лум.
Крыніцы
Катэгорыя:Раёны Архангельскай вобласці