Конашскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Конаша.
Геаграфія Размешчаны на Конашскім узвышшы на паўднёвым захадзе Архангельскай вобласці. Плошча — 8459 км². Конашскі раён прыраўнаваны да раёнаў Крайняй Поўначы. Мяжуе на захадзе з Каргапольскім раёнам, на поўначы з Няндамскім раёнам, на ўсходзе з Вельскім раёнам, на поўдні з Валагодскай вобласцю. На тэрыторыі раёна знаходзіцца больш за 40 рэк і рэчак, каля 70 азёр, вялікая колькасць невялікіх азёр рачнога паходжання. Самым вялікім з’яўляецца возера Святое плошчай 5 км², затым у парадку змяншэння азёры: Назараўскае, Сасновае, Вельскае. Па глыбіні першае месца займае возера Глыбокае (16 м).
Тэрыторыя раёна з’яўляецца водападзелам трох вялікіх рэк Паўночнай Дзвіны, Анегі і Кубены.
Крыніцы
Катэгорыя:Раёны Архангельскай вобласці