Караліна Мухава (, нар. 21 жніўня 1996 года, Оламаўц, Чэхія) — чэшская тэнісістка; фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2023); пераможца аднаго турніру WTA ў адзіночным разрадзе.

Біяграфія Мухава пачала гуляць у тэніс ва ўзросце сямі гадоў, яе ўлюбёныя корты — грунтовыя.

У 2014 годзе яна перамагла на турніры ITF у Славакіі, а ў 2016 годзе на турніры ў Егіпце.

Караліна дэбютавала на турнірах WTA на Адкрытым чэмпіянаце 2017 года ў Карэі.

У жніўні 2018 года яна здолела прайсці адбор да Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, і ў асноўнай сетцы пераадолела бар’ер першага кола ў абліччы ўкраінскай спартсменкі Даяны Ястрэмскай (6:4, 6:2). У другім коле яна сустракалася з іспанкай Мугурусай, і нечакана здабыла перамогу, забяспечыўшы сябе выхад у трэцяе кола.

У студзені 2019 года прабілася праз кваліфікацыю на Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, але пацярпела паражэнне ў першым жа коле асноўнай сеткі ад будучай паўфіналісткі Караліны Плішкавай. У лютым 2019 года выйграла тры кваліфікацыйных матчы ў асноўную сетку Адкрытага чэмпіянату Катара. У асноўнай сетцы абыйграла ў першым раўндзе Саманту Стосур з лікам 6-4, 6-2. У другім раўндзе абыйграла Се Шувэй з лікам 6-2, 6-4. У чвэрцьфінале сустракалася з украінкай Элінай Світолінай, якая абыйграла Караліну з лікам 6-4, 6-2.

У красавіку — маі 2019 года Караліна ўдзельнічала ў J&T Banka Prague Open, дзе дайшла да фіналу, але прайграла тэнісістцы з Швейцарыі Джыл Тайхман, якая прабілася праз кваліфікацыю, у вельмі ўпартым трохсэтавым паядынку. У першым сэце барацьба ішла да апошняга гейму, і ў выніку ўсё вырашылася на тай-брэйку, дзе ўдача была на боку швейцаркі 7-6(5). Аднак у другім сэце Мухава зразумела, што адступаць некуды і аддала ўсе сілы для перамогі, што дало плён: яна выйграла сэт з лікам 6-3. У трэцім сэце таксама ішла ўпартая барацьба, але ў выніку мацнейшай аказалася Тайхман і выйграла 6-4, што прынесла ёй першы тытул турніру WTA ў кар’ере.

У ліпені на Уімблданскім турніры 2019 Караліна абыйграла па чарзе Аляксандру Круніч, Мэдысан Брэнгл і Анэт Кантавейт у першых трох колах адпаведна. Усіх абыйграла з лікам 2-0 па сэтах. У чацвёртым коле Мухава трапіла на суайчынніцу і цёзку — Караліну Плішкаву. Гэта была сапраўдная бітва, якая працягвалася тры с паловай гадзіны, з якой пераможцай выйшла Мухава. Апошняя зрабіла брэйк у вырашальным трэцім сэце і выйграла сустрэчу з лікам 4-6, 7-5, 13-11.

На Адкрытым чэмпіянаце ЗША 2019 года прайграла ў трэцім раўндзе амерыканцы Серэне Уільямс у двух сэтах.

У 2023 годзе выйшла ў фінал Адкрытага чэмпіянату Францыі, дзе саступіла першай ракетцы свету Ізе Свёнтак з лікам 2-6, 7-5, 4-6.

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў Год Адзіночнырэйтынг Парнырэйтынг 2022 149 498 2021 32 316 2020 27 367 2019 21 433 2018 145 877 2017 272 700 2016 208 531 2015 419 608 2014 733 846

Выступленні на турнірах

Фіналы турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (1)

Паражэнні (1) №ГодТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1. 2023 Адкрыты чэмпіянат Францыі Грунт Іга Свёнтак 2-6 7-5 4-6

Фіналы турніраў WTA ў адзіночным разрадзе (3)

Перамогі (1) Легенда: Турніры Вялікага шлема (0)* Алімпіяда (0) Выніковы турнір WTA (0) Premier Mandatory / WTA 1000 Mandatory (0) Premier 5 / WTA 1000 (0) Premier / WTA 500 (0) International / WTA 250 (1)

Тытулы папакрыццях Тытулы па месцыправядзенняматчаў турніру Хард (1)* Зал (0) Грунт (0) Трава (0) Адкрытае паветра (1) Дыван (0) * колькасць перамог у адзіночным разрадзе. №ДатаТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1. 22 верасня 2019 Сеул, Паўднёвая Карэя Хард Магда Лінет 6-1 6-1

Паражэнні (2) №ДатаТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1. 4 мая 2019 Прага, Чэхія Грунт Джыл Тайхман 6-7(5) 6-3 4-6 2. 10 чэрвеня 2023 Адкрыты чэмпіянат Францыі Грунт Іга Свёнтак 2-6 7-5 4-6

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Тэнісісткі Чэхіі Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года