У Цзэцянь ( (17 лютага 624 — 16 снежня 705)Paludan, 100 — кітайская імператрыца, якая кіравала Кітаем на працягу сарака гадоў, з 665 года да сваёй смерці.

У Цзэцянь з’явілася ў імператарскім двары як наложніца кітайскага імператара , дынастыі Тан. Пасля смерці імператара трапіла ў гарэм, а затым атрымала тытул жонкі яго сына-імператара . Калі Гаа-цзун памёр, яна доўгі час правіла краінай, змяняючы на троне сваіх сыноў, пакуль у 690 годзе не заняла трон асабіста, адхіліўшы ад улады свайго сына . Атрымаўшы уладу, яна абвясціла новую дынастыю .

Аднак пасля смерці У Цзэцянь, яе сын зноў вярнуўся на трон у якасці імператара адноўленай дынастыі Тан, а пасля яго — зноў . Яна згадваецца таксама пад імёнамі У Чжаа (), У-хоу ( — імператрыца У) або Цянь-хоу ( — Нябесная гаспадарыня)Beckwith, 130, n. 51.

Перыяд яе праўлення адзначыўся шырокай экспансіяй Кітая, у прыватнасці уварваннем у Цэнтральную Азію і Карэю. Пры гэтым, у краіне бурна развівалася культура, а рэлігіі даасізм і будызм перайшлі пад заступніцтва дзяржавы. З часоў яе праўлення захаваліся такія выбітныя архітэктурныя збудаванні, як будыйскія пячоры Лунмэнь (Драконавыя вароты) і .

У імператрыцы было чатыры сыны і дзве дачкі, двое з яе сыноў станавіліся імператарамі. Яе ўнук — імператар , праўленне якога лічыцца «залатым векам» танскай дынастыі.

Незвычайнасць яе валадарання заключалася ў тым, што яна прыняла мужчынскі тытул «» (хуандзі) і была фармальна адзінай жанчынай за ўсю чатырохтысячагадовую гісторыю Кітая, якая валодала вярхоўным тытулам. У іншых гістарычных выпадках жанчыны-кіраўніцы з тытулам «удовая імператрыца» (тайхоу) фактычна кіравалі дзяржавай, у той час як іх непаўналетнія сыны фармальна займалі трон .

Ацэнкі яе праўлення ў гістарычнай літаратуры адрозніваюцца разнастайнасцю, часам дыяметральна процілеглыя — адны гісторыкі малююць вобраз жорсткай шалапутнай бязбожнай царыцы, іншыя — мудрай прасветленай гаспадарыні, якая ўвесь свой час клапоціцца пра дабрабыт краіны.

Узвышэнне

Раннія гады У Цзэцянь нарадзілася ў горадзе Лічжоу (利州) (сучасная назва правінцыя СычуаньPaludan, 100), пры нараджэнні атрымала імя У Мэй. Яе бацька У Шыхоу (武士彟) быў багатым гандляром лесу, маці паходзіла са шляхетнай сям’і Ян. Імператар Гаацзу сябраваў з сям’ёй У і заступнічаў ім. У Шыхоу атрымаў высокую ўрадавую пасаду. Сям’я жыла ў горадзе Вэйшуй (суч. правінцыя Шэньсі).

У расла ў багатай сям’і, слугі выконвалі ўсю хатнюю працу, і яна прысвячала свой час навучанню. Таксама яе адукацыяй займаўся Бацька. Яна атрымала рознабаковыя веды, у тым ліку — у галіне палітыкі і дзяржаўнага ладу, музыка і літаратура.

Наложніца імператара Тай-цзуна Ва ўзросце трынаццаці гадоў будучая імператрыца трапіла ў гарэм імператара ў якасці малодшай наложніцы. Яна атрымала тытул цайжэнь (才人 cairen — таленавітая наложніца) і выконвала сакратарскія функцыі, працягваючы сваю адукацыю.

У так і не стала фаварыткай імператара і меркавана не была запрошаная ў яго спальнюZizhi Tongjian, vol. 199. Па яе ўласных запісах, калі яна суправаджала імператара, ён звярнуў яе ўвагу на неаб’езджанага жарабца. Тады яна прапанавала імператару паспрабаваць ўціхамірыць жарабца спачатку жалезным дубцом, потым жалезнай кувалдай па галаве, а потым, калі не падзейнічае, жалезным кінжалам выразаць язык у каня. Магчыма, гэты інцыдэнт напалохаў імператараZizhi Tongjian, vol. 207..

Будыйская манашка У імператара было 14 сыноў, але не было дзяцей ад УPaludan, 93. Пасля яго смерці ў 649 годзе яна, па звычаі таго часу, была адпраўлена манашкай у будыйскую абіцель, храм Ганье (感業寺). Аднак яшчэ падчас жыцця ў палацы да яе заляцаўся сын імператара Лі, які пазней заняў трон як імператар .

Наложніца імператара Гаа-цзуна Імператар наведваў яе ў манастыры і ў 654 годзе забраў яе ў свой гарэм. Даволі хутка імператар наблізіў да сябе У Цзэцянь, якая стала наложніцай 2-га рангу, а імператрыца і наложніца Сяа былі аддаленыя. Паплечнікі і вышэйшая арыстакратыя былі абражаныя такімі паводзінамі. Акрамя таго, і па паданнях таго часу, інтымныя адносіны спачатку з бацькам, а потым з сынам прыраўноўваліся да інцэсту.

Калі ва У Цзэцянь памерла дачка, тая абвінаваціла у наўмысным забойстве дзіцяці. Надзейных дадзеных пра абставіны смерці дачкі не маецца, і сярод даследчыкаў вылучалася некалькі процілеглых гіпотэз — што забойства было ажыццёўлена з помсты; што, наадварот, У Цзэцянь жорстка забіла дзіця, каб абвінаваціць ; дзіця памерла ад удушша з-за прыроджанага дэфекту шыіZizhi Tongjian, vol. 199..

Імператрыца У выніку скандалу ў 655 годзе У Цзэцян стала імператрыцай, адхіліўшы . У далейшым яна прынесла чатырох сыноў і яшчэ дачку, .

У складанай барацьбе імператрыцы ўдалося атрымаць перамогу і да 660 года ўсе яе нядобразычліўцы былі выдаленыя ад двара, суперніц «па яе загадзе і ўтапілі ў віне без суда і следства»Paludan, 98. Яна дамаглася зрушэння непажаданых міністраў і чыноўнікаў, замяніўшы іх на сваіх стаўленікаў. Яе найвялікшым трыумфам стала расправа над дзядзькам імператара і яго кланам.

Кіраванне краінай пры слабым мужу і сынах

Перыяд слабасці імператара Гаа-цзуна

з кожным годам слабеў душой і целам, так што на працягу апошніх 23 гадоў яго жыцця краінай фактычна правіла імператрыца У. Яна асабіста адбірала ваеначальнікаў, якія вялі войны на Карэйскім паўвостраве. У выніку войнаў у 668 годзе была разгромлена дзяржава Кагуро і пераўтворана ў кітайскую правінцыю. Пасля гэтага ў 670 годзе з дзяржавай Сіла, якая ішла з пераменным поспехам і скончылася перамір’ем у 676 годзе. У выніку гэтых войнаў утварылася дзяржава Аб’яднанае Сіла, а пазней (у 698 годзе) махэ змагло адваяваць частку тэрыторыі былога Кагуро і ўтварылася дзяржава Бахай.

У 666 годзе яна сабрала дэлегацыю жанчын на гару і правяла там рэлігійныя рытуалыPaludan, 99. Каласальна ўзрос у краіне ўплыў будызму. У 673 годзе яна сабрала сродкі і сама ўнесла велізарныя ахвяраванні для будаўніцтва гіганцкага Буды ў пячорах Лунмэнь, які захаваўся да цяперашняга часу. Яна заснавала мноства будыйскіх манастыроў і распаўсюдзіла новапрызначаны будыйскі тэкст з прароцтвам аб прыходзе святой жанчыны-кіраўніцы. Пры гэтым імператрыца абвясціла саму сябе, спасылаючыся на новонайденные тэксты і сведчанніPaludan, 99.

У 674 годзе яна прыняла тытул Цянь-хоу (天后, «Нябесная імператрыца») і стала называць сябе разам з імператарам «двума васпанамі». Яна заснавала інстытут для складання збору біяграфій знакамітых жанчынPaludan, 99.

Пры найменшым падазрэнні У бязлітасна распраўлялася з непакорлівымі, выклікаючы ў прыдворных поўнае глыбокай пашаны трапятанне. На думку Л. М. Гумілёва, ва ўладкаваных імператрыцай ганеннях на памагатых узвышэння дынастыі Тан «глухая нянавісць кітайскай шляхты да дынастыі, якую яна лічыла іншароднай, прарвалася і знайшла годнага правадыра».

Перыяд праўлення старэйшага сына Чжун-цзуна Пасля смерці мужа ў 683 годзе імператрыца перадала трон старэйшаму сыну , захаваўшы, аднак, рэальную ўладу ў сваіх руках. Чжун-цзуна гэта не задавальняла і ён рабіў спробы змяніць сітуацыю. У Цзэцянь, звярнуўшы ўвагу на яго бездапаможнасць і пакорлівасць сваёй маладой жонцы, ужо праз месяц саслала іх і ўзвяла на пасад іншага сына, . быў разжалаваны ў ) і сасланы ў правінцыю.

Перыяд кіравання сына Жуй-цзуна (Лі Дань) на працягу шасці гадоў заставаўся паслухмянай у яе руках. Ён фактычна не наведваў ніякіх урадавых нарад і не выходзіў за межы ўнутраных пакояў імператарскага палацаPaludan, 97-101. У Цзэцянь узмацніла таемную паліцыю, якая дапамагала ўстараняць ворагаў, асабліва ў першыя гады кіравання . Яе ўлада была вельмі моцнай, афіцыйныя асобы не дапускаліся да імператара, а імператар не мог умяшацца ў дзяржаўныя справы. Яна занялася таксама ўмацаваннем статусу роду У, падараваўшы сваім бацькам і продкам высокія пасмяротныя тытулыPaludan, 97. У 686 годзе яна прапанавала імператару перадаць яму фактычную ўладу, але той, разумеючы няшчырасць гэтага намеру, адмовіўся, пакінуўшы У Цзэцянь у руля.

Паўстанне 684 года Падобнае развіццё падзей выклікала пратэст танскіх .

Паўстанне падняў Лі Цзін’е, кіраўнік вобласці Ян, які захапіў уладу ў Янчжоу 揚州 (Цзянсу). Паўстанне спачатку знайшло падтрымку ў рэгіёне, але Лі Цзін’е не змог прасоўвацца інтэнсіўна і не скарыстаўся перавагамі сваёй папулярнасці. Пры гэтым дарадцы спрабавалі ўгаворваць імператрыцу вярнуць уладу , на што яна выстаўляла абвінавачванні ў спагадзе мецяжу і казала, што гэты крок не прывядзе да спынення паўстання. Яна паслала генерала на падаўленне бунту, спачатку аперацыя была няўдалай, але ў рэшце рэшт ён адолеў атрады Лі Цзін’е, мяцежнік спрабаваў бегчы, але быў забітыZizhi Tongjian, vol. 203..

Пры ўціхамірванні бунтаў У Цзэцянь пакарала смерцю больш за 20 чалавек, але ёй удалося ўтрымаць уладуPaludan, 99.

Узвышэнне манаха Хуайі У 686 годзе будыйскі манах Хуаі (懷義) стаў яе фаварытам. Ён атачыў сябе групай маладых галаварэзаў і адчуваў сябе ў палацы беспакарана, збіваючы тых, хто выяўляў супраціў. У 688 годзе У Цзэцянь даручыла Хуаі ўзначаліць шырокамаштабнае будаўніцтва імператарскай залы сходаў (). Калі будаўніцтва было завершана, Хуаі быў прызначаны галоўнакамандуючым войска супраць Усходняга Туджу (дзяржавы ). Ён змог прасунуцца наперад да ракі (), прыток Янцзы, але не ўступіў у бой і вярнуўся назадZizhi Tongjian, vol. 204Zizhi Tongjian, vol. 205..

Ліквідацыя патэнцыйных ворагаў У 688 годзе імператрыца-ўдава арганізавала цырымонію ахвярапрынашэння духу ракі Лахэ. Для цырымоніі яна склікала старэйшын імператарскага роду Лі, але прынцы западозрылі, што яна збіраецца забіць усіх і захапіць трон, і арганізавалі супраціў. Падняліся Лі Чжэнь і яго сын Лі Чун, аднак У Цзэцянь змагла адолець іх арміі. Яна знішчыла 12 бакавых галін імператарскага роду, многіх замучыўшы або прымусіўшы скончыць з сабойPaludan, 99.

Імператар Кітая 690-705

Абвяшчэнне новай дынастыі Чжоу К 690 годзе пазіцыі У сталі настолькі трывалыя, што яна зрынула сына і 19 кастрычніка абвясціла сябе імпэратарам - падзея, якая ня мела прэцэдэнтаў у гісторыі . Тады ж яна прыняла імя У Цзэцянь і імператарскі тытул «хуандзі». «Будысты неадкладна напісалі сачыненне, якое даказвала, што У - дачка Буды і павінна успадкаваць імперыю ў дынастыі Тан. У падзяку за падтрымку, імператрыца выдала ўказ, які загадваў ва ўсіх гарадах краіны будаваць будыйскія храмы». З дапамогай тайнай паліцыі яна падтрымлівала ў краіне парадак. Гісторык Сыма Гуан у XI стагоддзі не выкарыстоўваў яе новых тытулаў і называў яе ўвесь час «ўдовая імператрыца», выказваючы тым самым нязгоду з працэдурай узурпацыі трона і змены дынастыі.

Раннія гады кіравання Завалодаўшы тронам, У Цзэцянь падняла статус будызму, паставіўшы яго над даасізмам. Пры гэтым даасізм таксама апыняўся пад яе заступніцтвам і атрымліваў магутную падтрымку. У кожнай падпарадкаванай сталіцы (Сіянь і Лаян) быў пабудаваны храм Даюнь (大雲寺) і заснаваны пасады старэйшых манахаў. Былі пабудаваныя таксама храмы продкаў сямі пакаленняў роду У і храмы, прысвечаныя тром першым танскім імператарам Гаацзу, і , гэта суправаджалася дараваннем тытулаў.

Першапачаткова роля тайнай паліцыі была вельмі высокая, але пасля інцыдэнту 692 года, які ледзь не прывёў да пакарання смерцю чатырох канцлераў і некалькіх вышэйшых міністраў, пакаранне смерцю было заменена спасылкай, і хваля рэпрэсій аслабла.

У 692 годзе імператрыца накіравала генерала Ван Сяацзе вайной на Тыбет, гэты паход дазволіў адваяваць 4 вобласці , якія занялі тыбетцы ў 670 годзе — , </nowiki>, Кашгар і <nowiki>.