Лейк-Форэст () — горад у акрузе Орындж штата Каліфорнія. Насельніцтва ― 85 858 чалавек (2020).

Гісторыя Паселішча Эль-Тора было заснавана ў 1863 годзе. 20 снежня 1991 года населены пункт Эль-Тора быў перайменаваны ў Лейк-Форэст. Тады ж ён атрымаў статут горада. Пасля галасавання, праведзенага ў 2000 годзе, плошча Лейк-Форэста павялічылася ― у склад горада былі ўключаны невялікія паселішчы Футхіл-Ранч і Партола-Хілз, якія знаходзяцца на паўночным усходзе ад яго цэнтра.

Катэгорыя:Гарады Каліфорніі Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1991 годзе