Urechis unicinctus — від марскіх чарвякоў з падкласу .. У еўрапейскіх мовах (у тым ліку англійскай і беларускай) не існуе ніякай агульнапрынятай назвы гэтага віду, за выключэннем лацінскай. Аднак у англамоўных краінах з-за сваёй формы чарвякі атрымалі неафіцыйную назву «рыба-пеніс» (з-за сваёй формы) і «(тоўсты) чарвяк-карчмар» (бо ў сваіх норах часта суседнічае з іншымі жывёламі). Такімі ж мянушкамі ўзнагароджаны іншы, вельмі падобны, від — .

Апісанне Дарослыя асобіны могуць дасягаць даўжыні 10-30 см.

Urechis unicinctus, як і іншыя эхіўрыды, жыве ў норах у пяску і гразі.

Сінонімы У сінаніміку віду ўваходзяць 2 біномены:

Выкарыстанне чалавекам Гэтых чарвякоў звычайна ўжываюць у ежу ў Японіі і асабліва Карэі; у апошняй іх часта ядуць з соллю і кунжутавым алеем. На Хакайда (Японія) гэту жывёлу называюць рутцу і падаюць на стол разам з сашымі або ў вараным выглядзе.

У кітайскай кухні Urechis unicinctus гатуюць у смажаным выглядзе разам з гароднінай або робяць з іх парашок, які выкарыстоўваецца ў якасці ўзмацняльніка смаку — умамі. Прынамсі, Urechis unicinctus лічыцца важным кампанентам у шаньдунскай кухні, і існуюць шматлікія рэцэпты для яго выкарыстання.

Таксама жывёла выкарыстоўваецца ў якасці прынады падчас рыбалкі і ў якасці аднаго са сродкаў традыцыйнай кітайскай медыцыны.

Спасылкі

Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1880 годзе Катэгорыя:Эхіўрыды Катэгорыя:Карэйская кухня Катэгорыя:Кітайская кухня Катэгорыя:Японская кухня