Mycena acicula — грыб сямейства . Раней род не вылучалі з сямейства .
Сінонімы:
Біялагічнае апісанне
Капялюшык 0,3-1 см у дыяметры, ярка-аранжавага колеру, у цэнтры з чырванаватым адценнем, па краі светла-жоўты, у маладым узросце паўшарападобнай, затым выпукла-званочкавай формы, нярэдка з хвалістым краем. Мякаць тонкая, жаўтлявага колеру. Пах і смак адсутнічаюць. Гіменафор пласціністы, пласцінкі белага колеру, з жаўтлявым адценнем, прырослыя да ножкі, часта размешчаныя. Ножка 2-5 см даўжынёй і 0,05-0,1 см таўшчынёй, цытрынава-жоўтага колеру, у аснове святлейшая, полая, ломкая. Кольца на ножцы няма. Споры неамілоідныя, бясколерныя, 8-12×2,5-4 мкм, верацёнападобнай або цыліндрычнай формы. Базідыі чатырохспоравыя. Неядомы.
Экалогія Сустракаецца рэдка, адзіночна або невялікімі групамі з лета па восень. Сапратроф.
Літаратура
Катэгорыя:Неядомыя грыбы Катэгорыя:Агарыкальныя