Маломбэ () — прэснаводнае возера на поўдні Малаві. Утвараецца на рацэ Шырэ, дзеліць яе плынь на верхнюю і ніжнюю. Плошча паверхні (2017 г.) — 314 км². Найбольшая глыбіня — каля 5,6 м.

Возера Маломбэ сфарміравалася ў паўднёвай частцы Вялікай рыфтавай даліны ў выніку затаплення натуральнай западзіны ракою Шырэ. Сярэдняя частка адметна крутым схілам дна на захадзе. Паўднёвая частка паніжаецца спадзістым схілам да самага глыбокага месца. Дно пакрыта гразевымі адкладаннямі.

Возера насяляе каля 10 відаў прамысловых рыб. Рыбалоўства вядзецца на працягу ўсяго года. У найбольш спрыяльныя гады вылаў рыбы дасягае 12 тысяч тон. Тым не меней, празмерны лоў прывёў да скарачэння рыбных рэсурсаў. Возера пацярпела ад рэгулявання ўзроўню вады на рацэ Шырэ. Яго ўзровень і плошча паверхні скараціліся.

Спасылкі Bathymetric Characteristics of Lake Malombe, Malawi Lake Malawi-Malombe Case Study Lake Malombe fishing communities' livelihood, vulnerability, and adaptation strategies

Катэгорыя:Азёры Малаві