Тарханку́т (, , ) — мыс у Крыме, на захадзе Тарханкуцкага паўвострава, паміж Караджынскай бухтай і адкрытай акваторыяй Чорнага мора. Складаецца з вапнякоў неагенавага ўзросту, якія ўтвараюць антыклінальную складку, выражаную ў рэльефе ўвалам (Тарханкуцкае ўзвышша). Паверхня ўкрыта кавыльна-тыпчаковай расліннсцю. Бераг абрывісты, скалісты, з глыбавымі абвальнымі і зсоўнымі нагрувашчваннямі. На паўднёвым узбярэжжы — запаведнае ўрочышча Вялікі Атлеш.

Зноскі

Літаратура Географічна енциклопедія України: [в 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. Т. 3. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1993.

Катэгорыя:Берагі Чорнага мора Катэгорыя:Геаграфія Крыма Катэгорыя:Мысы Украіны