Віктар Міхайлавіч Лазебнік () — беларускі міліцыянер і палітык. Генерал-маёр міліцыі (1993).

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 1 студзеня 1937 года.

У 1956—1959 гадах служыў ва Узброеных сілах СССР.

У 1961 годзе скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі імя М. В. Фрунзе, у 1966 годзе — Вышэйшую школу Міністэрства аховы грамадскага парадку РСФСР, у 1976 годзе — Акадэмію МУС СССР.

У органах унутраных спраў Беларусі з 1959 года. Пачаў службу оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку Ленінскага раённага аддзелу міліцыі Мінска, у 1980—1985 гадах з’яўляўся начальнікам упраўлення крымінальнага вышуку УУС Мінскага аблвыканкамаУ музеі Вялікай Айчыннай вайны ўшаноўвалі лепшых сышчыкаў, у 1985—1986 гадах — намеснікам начальніка УУС Мінскага аблвыканкама.

З мая 1986 года па май 1988 года знаходзіўся ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан, праходзіў службу ў Кандагары, адной з самых «гарачых кропак», старэйшым аператыўным супрацоўнікам зоны «Поўдзень» Прадстаўніцтва МУС СССР пры МУС Афганістана.

У 1988—1992 гадах узначальваў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі імя М. В. Фрунзе МУС СССР. Быў членам КПСС.

У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання. Балатаваўся па выбарчай акрузе № 412. Галасаваў за прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР» і пастановы Вярхоўнага Савета «Аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання Беларускай ССР, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і ўласнасці Камуністычнай партыі Беларусі і Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі»Нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР дванаццатага склікання. Вынікі пайменнага галасавання. // Народная газета. — 28 жніўня 1991 — С. 3.

У 1992—1994 гадах з’яўляўся намеснікам начальніка Акадэміі міліцыі МУС Беларусі, у 1994—1997 гадах — намеснікам начальніка Акадэміі МУС — начальнікам следча-экспертнага факультэта.

20 верасня 1993 года прысвоена званне генерала-маёра міліцыі.

Узнагароды Ордэн Чырвонай Зоркі, Ордэн «Слава» (Афганістан), медаль «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку», грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, знак «Заслужаны работнік МУС», юбілейны медаль «80 гадоў Мінскай абласной міліцыі 1939—2019» (2020).

Крыніцы

Літаратура А. Каменчукоў. Віктар Лазебнік: тры вайны генерала міліцыі. — Мінск, Адукацыя і выхаванне, 2021. — 368 ст. — ISBN 978-985-599-295-1.

Катэгорыя:Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989) Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Генерал-маёры міліцыі (Беларусь)