Ігар Васільевіч Кандрацюк (; нар. , в. Прыгір’я, Высакапільскі раён, Херсонская вобласць, УССР) — украінскі тэлевядучы і прадзюсер, шоумен.

Біяграфія

Раннія гады Нарадзіўся 14 сакавіка 1962 года ў Херсонскай вобласці. У школе працаваў памочнікам камбайнера. З залатым медалём у 1979 годзе скончыў Каланчакскую сярэднюю школу № 1.

У 1984 годзе скончыў фізічны факультэт Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі (спецыялізацыя — оптыка цвёрдага цела). Пасля заканчэння ВНУ працаваў навуковым супрацоўнікам аддзела малекулярнай біяфізікі Інстытута малекулярнай біялогіі і генетыкі НАН Украіны.

Кар’ера З 1985 года — член тэлевізійнага клуба «Што? Дзе? Калі?»Игорь Кондратюк на сайте продюсерского центра «Игра-ТВ».

З 1991 года працуе на ТБ. Рэдактар, шоумен па працы з публікай і памочнік вядучага ў праграмах «Каханне з першага погляду» і «Брэйн-рынг» тэлеканал «Астанкіна» (Масква). Потым быў суарганізатарам і вядучым матчаў з «Што? Дзе? Калі?» і «Брэйн-рынг» зорак Украіны, Беларусі і Расіі на УТ-1.

У 1992—1994 гадах вёў тэлегульні «5+1» на канале УТ-3, у 1995—1996 гадах — тэлегульні «Праграма перадач на заўтра» (тэлеканал УТ-1).

У 1996 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук.

У 1997—2000 гадах быў суаўтарам і вядучым праграмы «Цацкі для вуліцы» на «31 канале» (Масква).

З 1999 па 2019 год — суаўтар, прадзюсар і вядучы праграмы «Караоке на майдане» (тэлеканал «Інтэр», «1+1», СТБ), а ў 2006 годзе вёў праграму «Караоке на Арбаце» на расійскім тэлеканале ТБ Цэнтр.

У 2001—2006 гадах быў вядучым і галоўным рэдактарам тэлепраграмы «інтэлект-шоу LG „Эўрыка!“» на «Інтэр».

У 2003—2008 гадах быў прадзюсарам і суаўтарам праграмы «Шанец».

У 2006 годзе быў прадзюсарам праекта «Зорны дуэт» на Інтэры, у 2007 годзе — аўтарам і прадзюсарам праграмы «Амерыканскі шанец» на 1+1, здымкі якой адбываліся ў ЗША.

З 2009 года па 2017 год — пастаянны суддзя ў конкурсе «Украіна мае таленты».

З 2010 па 2015 і з 2019 год — суддзя песеннага шоу «X-Фактар».

З 21 верасня 2020 года — вядучы ток-шоу «Кандрацюк у панядзелак» на 5 канал.

Прадзюсаваў Віталя Казлоўскага, Аляксандра Ваявуцкага, Наталлю Валеўскую, Паўла Табакова, Іну Воранаву, Алесю Кірычук і гурт «Авіятар» (сумесна з Юрыем Нікіціным). На сённяшні дзень не займаецца прадзюсаваннем.

Асабістае жыццё Жанаты на Аляксандры Гарадзецкай (у мінулым бухгалтар, цяпер фінансавы дырэктар), ёсць трое дзяцей: Сяргей Кандрацюк — працаваў адміністратарам у праекце «Танцую для цябе», Даніла Кандрацюк і Паліна Кандрацюк.

Узнагароды і прэміі Уладальнік каманднага прыза «Крыштальная Сава» клуба «Што? Дзе? Калі?» у складзе каманды Андрэя КазловаЛетопись: 2008 год — зимняя серия на сайте продюсерского центра «Игра-ТВ».

Уладальнік узнагароды Міжнароднага конкурсу «Фаварыты поспеху — 2005» у намінацыі «Вядучы шоу-праграм года».

Уладальнік шасці ўзнагарод «Тэлетрыумф»:

«Караоке на Майдані» — найлепшая музычная праграма (2003, 2008); «Эўрыка!» — найлепшая праграма для дзяцей (2003); «Шанец» — найлепшая забаўляльная праграма (2004, 2006).

Катэгорыя:Кандыдаты біялагічных навук Катэгорыя:Гульцы «Што? Дзе? Калі?» Катэгорыя:Музычныя прадзюсары Украіны Катэгорыя:Тэлевядучыя Украіны Катэгорыя:Рэдактары Украіны