Прыродазнаўчы музей Інстытута беларускай культуры — музей пры прыродазнаўчай секцыі Інбелкульта. Заснаваны 10 ліпеня 1926 года, адкрыты 1 красавіка 1927 года.
Меў калекцыі: заалагічную, батанічную, геалагічную і глебазнаўчую. Заалагічная калекцыя налічвала каля 3,5 тыс. экзэмпляраў птушак, каля 1 тыс. экзэмпляраў млекакормячых і 1,5 тыс. відаў беспазваночных жывёл; гербарый беларускай флоры каля 1,2 тыс. відаў; геалагічная калекцыя — да 300 узораў мясцовых парод і глебавых маналітаў. 7 лістапада 1927 года на базе заалагічнай калекцыі заснаваны заалагічны музей. Батанічная калекцыя перададзена кафедры батанікі, геалагічныя — Інстытуту геалагічных навук Інбелкульта.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Інстытут беларускай культуры Катэгорыя:1926 год у Беларусі Катэгорыя:1927 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1926 годзе Катэгорыя:Музеі Беларусі Катэгорыя:Прыродазнаўчыя музеі