Вераніцынскі сквер — сквер у цэнтры Гарадка Віцебскай вобласці. Размешчаны на скрыжаванні вуліц Савецкай і Пралетарскай, перад будынкам Гарадоцкага райвыканкама.
У скверы з году ў год праходзяць «Вераніцынскія чытанні», у якіх удзельнічаюць знакамітыя пісьменнікі і паэты. Тут жа падчас «Дажынак» у 2014 годзе была ўсталяваная скульптура героя паэмы «Тарас на Парнасе» — палясоўшчыка Тараса.
Рашэннем Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў ад 29 верасня 2023 года скверу была прысвоена назва «Вераніцынскі сквер», у гонар Канстанціна Вераніцына, які лічыцца найбойльш імаверным аўтарам сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе». Вераніцын нарадзіўся ў 1834 годзе ў вёсцы Астраўляны (цяпер Гарадоцкі раён).
Катэгорыя:Гарадок Катэгорыя:Скверы Беларусі Катэгорыя:Канстанцін Вераніцын