Рамеш Чандра (30 сакавіка 1919, Лаялпур, Брытанская Індыя — 4 ліпеня 2016) — індыйскі палітычны дзеяч, адзін з кіраўнікоў сусветнага руху прыхільнікаў міру.
Біяграфія Скончыў Лахорскі і Кембрыджскі ўніверсітэты. З 1942 генералны сакратар Усеіндыйскай федэрацыі студэнтаў. З 1952 у апараце Камуністычнай партыі Індыі, у т.л. член Нацыянальнага сакратарыята яе Нацыянальнага савета, рэдактар газеты «New age» («Новы век»). Генеральны сакратар Усеіндыйскага савета міру (1952—63); генеральны сакратар (1966—77), прэзідэнт (1977—90), ганаровы прэзідэнт (з 1990) Сусветнага савета міру.
Прэміі і ўзнагароды Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1968). Залаты медаль ААН (1982).
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Палітыкі Індыі