Канадскі менаніцкі ўніверсітэт () — канадская прыватная хрысціянская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Вініпег у правінцыі Манітоба, Канада.
Агульная характарыстыка Універсітэт звязаны з Менаніцкай царквой Канады. Ён быў заснаваны ў 1999 годзе ў выніку зліцця Канадскага менаніцкага біблійнага каледжа, заснаванага ў 1947 годзе, Каледжа «Канкорд», заснаванага ў 1944 годзе як Біблійны каледж менаніцкіх братоў, і каледжа імя Мены Сайманса, заснаванага ў 1988 годзе. Кампус вучэльні размешчаны на паўднёвым захадзе Вініпега, таксама маецца каледж імя Мены Сайманса і кампус пры Вініпегскім універсітэце.
Напрамкі навучання Праграмы бакалаўрыяту Акадэмічнае пісьмо Мастацтва і навука Біблейскія і тэалагічныя студыі Камунікацыі і медыя Кансалтынг Экалогія Эканоміка Англійская мова Экалагічныя студыі Геаграфія Гісторыя Міжкультурныя студыі Міждысцыплінарныя студыі Міжнароднае развіццё Замежныя мовы Матэматыка Музыка Музычная тэрапія Трансфармацыя міру і канфліктаў Філасофія Паліталогія Псіхалогія Бізнес Прыродазнаўчыя навукі Сацыяльная служба Сацыялогія
Магістарскія праграмы Тэалогія і служэнне Мірабудаўніцтва і сумеснае развіццё Бізнес-адміністраванне
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады