Віктар Сцяпанавіч Танко́віч (нар. ) — вучоны, эканаміст, кандыдат эканамічных навук (1963, 1962), прафесар (1993, 1995, дацэнт з 1965).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Карытніца Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Скончыў 8 класаў Ільянскай сярэдняй школы. У 1956 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава па спецыяльнасці «Эканоміка сельскай гаспадаркі». З 1956 года працаваў у Інстытуце эканоміі Акадэміі навук БССР. З 1963 года В. С. Танковіч у Белрускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі (зараз Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт): старшы выкладчык, з 1965 года дацэнт, з 1995 года — прафесар кафедры эканомікі і кіравання прадпрыемствамі АПК. У 1982, 1986 і 1989 гадах прафесар Камагуэйскага дзяржаўнага ўніверсітэта і адначасова кансультант Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Куба.

Навуковая дзейнасць В. С. Танковіч аўтар 125 навуковых публікацый, пяці манаграфій. Удзельнічаў у падрыхтоўцы трох падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Падрыхтаваў 14 кандыдатаў эканамічных навук, у тым ліку двух грамадзян Кубы.

Навуковыя працы па праблемах эканамічнага механізму гаспадарання ў аграпрамысловым комплексе, рэфармавання сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, іх адаптацыі да рынку.

Сярод апублікаванага: Экономика и организация животноводства БССР / под общей редакцией В. С. Тонковича — Мн. : Вышэйшая школа, 1968. — 168 с. : табл. ; 20 см. — 2000 экз.; Хозяйственный расчет в колхозах и совхозах: Основы орг.: Учеб. пособие для студентов экон. вузов и фак. / В. С. Тонкович — Мн.: Вышэйшая школа, 1975. — 207 с. ; 20 см. — 7000 экз.; Хозяйственный расчет в колхозах и совхозах / В. С. Тонкович, Н. С. Мазало — Минск : Ураджай, 1982. — 109, с. : табл. ; 20 см. — 6200 экз.; Кивейша Е. И., Тонкович В. С. Экономика предприятий и отраслей АПК : Учеб. пособие для студентов вузов по спец. «Экономика и упр. пр-вом» / [В. С. Тонкович, Е. И. Кивейша, Л. Ф. Догиль и др.] ; Под общ. ред. проф. В. С. Тонковича, доц. Л. Ф. Догиля. — Минск : БГЭУ, 1996. — 261 с. ; 21 см; Мирочицкая И. В., Остапенко Г. П., Тонкович В. С. Научные основы импортозамещения : На примере импортозамещения продукции АПК / З. М. Ильина, к.э.н., И. В. Мирочицкая, к.э.н., проф., Г. П. Остапенко, к.э.н., В. С. Тонкович, к.э.н., проф. — Минск : БГЭУ, 1999. — 165, с. : ил. ; 21 см.

Гамадская дзейнасць Член праўлення таварыства «Веды» Рэспублікі Беларусь. Саліст вакальнага народнага ансамбля прафесарска-выкладчыцкага складу БДЭУ «Чырвоны гваздзік».

Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, рэктарата Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Тонкович Виктор Степанович // Партал ЭКОНОМИКА.BY Тонкович, Виктор Степанович (доктор экономических наук; род. 1934) // Электронны каталог РНТБ Знаменитые выпускники. Тонкович Виктор Степанович // Сайт Ільянскай сярэдняй школы імя А. А. Грымаця

Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Постаці аграрнай навукі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў