24 мая 2024 года а 03:00 у мясцовым самакіраванні Маіп Мурытака Рурал (правінцыя Энга, Папуа — Новая Гвінея) здарыўся апоўзень з гары Мунгала. Ён закрануў шэсць вёсак. Афіцыйны прадстаўнік Міжнароднай арганізацыі па міграцыі падлічыў, што тэрыторыя, ахопленая апоўзнем, была эквівалентная «ад трох да чатырох футбольных палёў». Чырвоны Крыж заявіў, што прычынай здарэння была або здабыча золата, або праліўны дождж.

ААН 26 мая ацаніла колькасць загінулых як 670 чалавек. На наступны дзень Нацыянальны цэнтр па барацьбе са стыхійнымі бедствамі заявіў пра не менш за 2000 загінулых. Больш за 2500 абвешчаны прапаўшымі без вестак, у тым ліку жыхары вёскі Ямбалі.

Для правядзення работ па аказанні дапамогі, пошуку цел і аднаўленні разбуранай інфраструктуры задзейнічалі вайскоўцаў, паліцыянтаў, медыкаў, інжынераў, супрацоўнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і мясцовых жыхароў. Выратавальным работам перашкаджалі вялікія камяні і паваленыя дрэвы. Па ацэнках Чырвонага Крыжа, для прыбыцця гуманітарнай дапамогі спатрэбіцца да двух дзён.

5 чэрвеня вайскоўцы абвясцілі, што ўсе намаганні для выяўлення целаў загінулых будуць спыненыя праз небяспеку новых апоўзняў, а доступ да месца здарэння будзе абмежаваны.

Крыніцы

Спасылкі Eyewitness video captures landslide 'catastrophe' in Papua New Guinea Hundreds feared dead after landslide strikes Papua New Guinea village

Катэгорыя:Май 2024 года Катэгорыя:Падзеі 24 мая Катэгорыя:Катастрофы 2024 года