Хуан Гільёта Леон, больш вядомы як Хуан Мадэста (; 24 верасня 1906 – 16 красавіка 1969) — брыгадны генерал Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі, удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі і Другой сусветнай вайны.
Біяграфія Нарадзіўся ў г. Эль-Пуэрта-дэ-Санта-Марыя ў Кадысе. Першапачаткова працаваў на лесапільні, потым трапіў у армію. Служыў у Марока ў складзе часцей рэгуларэс.
У 1930 годзе ўступіў у Камуністычную партыю. У 1933 годзе стаў кіраўніком антыфашысцкай міліцыі ў МадрыдзеThomas, Hugh. (2001). The Spanish Civil War. Penguin Books. London. p.310. Накіраваны партыяй у Савецкі Саюз для праходжання ваеннай падрыхтоўкі ў Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ. Там жа вывучыў рускую мовуThomas, Hugh (1976). La Guerra Civil Española. p. 514..
У пачатковы перыяд грамадзянскай вайны заняў бок рэспубліканцаў. Удзельнічаў у штурме Мантаньі і баях пад Гвадарамай. З кастрычніка 1936 года камандаваў Пятым палком. Змагаўся пад Талаверай, пад Мадрыдам, на Карунскай дарозеBeevor, Antony. The Battle for Spain. The Spanish Civil War 1936-1939. Penguin Books. London. 2006. p. 191 і на ХарамеBeevor, Antony. The Battle for Spain. The Spanish Civil War 1936-1939. Penguin Books. London. 2006. pp.212-214.
У 1937 годзе стаў камандуючым 5-м армейскім корпусам, кіруючы рэспубліканскімі войскамі пры Бельчытэ, у Брунэцкай і Тэруэльскай аперацыяхPreston, Paul. The Spanish Civil War. Reaction, Revolution & Revenge. Harper Perennial. 2006. London. p. 280. Са жніўня 1938 годаBeevor, Antony. The Battle for Spain. The Spanish Civil War 1936-1939. Penguin Books. London. 2006. p. 356 камандаваў арміяй ЭбраPreston, Paul. The Spanish Civil War. Reaction, Revolution & Revenge. Harper Perennial. 2006. London. p. 288.
У сакавіку 1939 года прызначаны на пасаду камандуючага Цэнтральнай арміяйJackson, Gabriel. The Spanish Republic and the Civil War, 1931-1939. Princeton University Press. Princeton. 1967. p.468.
Пасля перавароту Касада пакінуў ІспаніюBeevor, Antony. The Battle for Spain. The Spanish Civil War 1936-1939. Penguin Books. London. 2006. p. 393. Жыў у Савецкім Саюзе. Падчас Другой сусветнай вайны служыў у Чырвонай Арміі і балгарскіх камуністычных войсках.
У наступныя гады жыў у Празе.
Крыніцы
Літаратура
Beevor, Antony. The battle for Spain. The Spanish civil war, 1936-1939. Penguin Books. 2006. London. ISBN. Jackson, Gabriel. The Spanish Republic and the Civil War, 1931-1939. Princeton University Press. 1967. Princeton. ISBN Preston, Paul. The Spanish Civil War. Reaction, revolution & revenge. Harper Perennial. 2006. London. ISBN Thomas, Hugh. The Spanish Civil War. Penguin Books. 2001. London. Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы) Катэгорыя:Генералы Іспаніі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны