Соф'я Якаўлеўна Гурыч (нар. , Менск — ) — беларуская актрыса, рэжысёр. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1985).

Біяграфія Нарадзілася года ў Менску. Скончыла Беларускую студыю пры Цэнтральным тэатральным вучылішчы ў Ленінградзе ў 1937 годзе. У 1937—1941 гадах працавала ў Тэатры юнага гледача БССР. У 1944—1948 гадах рэжысёр Брэсцкага і ў 1955—1957 гадах Гомельскага абласнога драматычнага тэатраў. 3 1966 года рэжысёр, у 1967—1986 галоўны рэжысёр Беларускага рэспубліканскага радыё.

Памерла года.

Творчасць Выконвала ролі травесці: Фелікс («Наша зброя» А. Крона), Гешка («Чарамыш, брат героя» паводле Л. Касіля) і маладых дзяўчат: Валя Брузжак («Як гартавалася сталь» паводле М. Астроўскага), Зербінета («» Мальера) і інш. Яе персанажы натуры актыўныя, дзейсныя. валявыя, энергічныя, сыграныя тэмпераментна, ярка: Жэня Шаўрова («Блакітнае і ружовае» А. Бруштэйн), Маленькая разбойніца («Снежная каралева» Я. Шварца), Тоня («Старыя сябры» Л. Малюгіна), Лізета («Гульня кахання і выпадку» П. Марыво) і інш. Сярод пастановак: «Сын» С. Паташова (1947), «Сустрэча з юнацтвам» А. Арбузава (1948), «Гісторыя аднаго кахання» К. Сіманава (1955), «Васа Жалязнова» М. Горкага (1956), «Калі цвіце акацыя» М. Віннікава (1957) і інш.

Узнагароды Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1985). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Актрысы тэатра Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай тэатральнай студыі пры Цэнтральным тэатральным вучылішчы ў Ленінградзе