Віктар Яўгенавіч Гу́сеў (; , г. Марыупаль, Украіна — ) — рускі фалькларыст-славіст. Акадэмік Расійскай акадэміі гуманітарных навук (1994). Доктар гістарычных навук (1966), прафесар (1971).
Біяграфія Нарадзіўся 2 мая 1918 года ў Марыупалі ў казацкай сям’і. У 1932—1936 гадах вучыўся ў Гомельскім музычным тэхнікуме. У 1936—1937 гадах быў студэнтам МДУ. З 1937 па 1941 год вучыўся ў МІФЛГ імя М. Г. Чарнышэўскага. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайныГусев Виктор Евгеньевич // ethnographica.kunstkamera.ru.
У 1945—1946 гадах працаваў рэферэнтам і рэдактарам Усесаюзнага лекцыйнага бюро пры Міністэрстве вышэйшай адукацыі СССР. У 1946—1955 гадах працаваў у Чалябінскам дзяржаўным педагагічным інстытуце на пасадзе выкладчыка, старэйшага выкладчыка, загадчыка кафедры літаратуры, у 1952 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Нарысы па гісторыі рэвалюцыйна-дэмакратычнай фалькларыстыкі». У 1955—1969 гадах працаваў у Інстытуце рускай літаратуры АН СССР навуковым сакратаром і старэйшым навуковым супрацоўнікам сектары народнай творчасці, абараніў доктарскую дысертацыю «Марксізм у Расіі і вывучэнне духоўнай культуры народных мас (канец XIX — пачатак XX стст.)». У 1969—1980 гадах быў прарэктарам па навуковай працы Ленінградскага дзяржаўнага інстытута тэатра, музыкі і кінематаграфіі, кіраваў секцыяй фальклору навукова-даследчага аддзела. У 1971 годзе атрымаў званне прафесара. У 1979—1997 гадах быў прафесарам-кансультантам ЛДІТМіК, у 1997—2002 гадах — прафесарам-кансультантам сектара фальклору РІГМ на грамадскіх пачатках.
Навуковая дзейнасць Даследаваў гісторыю і тэорыю фальклору, эстэтыку, народны тэатр, параўноўваў народную творчасць славян. Аўтар манаграфіі «Эстэтыка фальклору» (1967), якая мела важнае значэнне для развіцця агульнай фалькларыстыкі. Запісваў беларускія фальклорныя творы, аналізаваў беларускія веснавыя святы, у т.л. абрад «Страла».
У 1947—1955 гадах праводзіў навуковыя экспедыцыі па Паўднёваму Уралу, у час якіх вывучаў вусную народную творчасць. Па выніках экспедыцый выдаў кнігу «Рускія народныя песні Паўднёвага Урала». Сярод яго вучняў і паслядоўнікаў Л. А. Глінкіна, У. А. Каракоўскі, А. І. Лазараў, А. А. Сазанава[chel-portal.ru/?site=encyclopedia&t=Gusev&id=6441 Гусев Виктор Евгеньевич] // Энциклопедия Челябинской области.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Інфармацыя на сайце Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
Катэгорыя:Славісты СССР Катэгорыя:Фалькларысты СССР Катэгорыя:Фалькларысты Расіі Катэгорыя:Выпускнікі МІФЛГ Катэгорыя:Выкладчыкі Паўднёва-Уральскага дзяржаўнага гуманітарна-педагагічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі Катэгорыя:Супрацоўнікі Пушкінскага дома Катэгорыя:Члены КПСС