Юрый Аляксандравіч Гу́сеў (, г. Прыволжск, Іванаўская вобласць, Расія — ) — беларускі філосаф, пісьменнік. Доктар філасофскіх навук (1982), прафесар (1984).
Біяграфія Скончыў у 1954 годзе БДУ. Быў на журналісцкай і партыйнай рабоце ў Гродзенскай вобласці. З 1961 года ў БДУ, з 1983 года загадчык кафедры ў Акадэміі аграрных навук, з 2001 года ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі.
Член Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па тэорыі пазнання, метадалогіі, тэорыі тэхналогіі творчасці, культуры і мастацтве. Аўтар зборнікаў прозы і паэзіі «Я гімны жанчыне спяваю» (2005), «Дзяцінства — адвечная вясна» (2007), «Беларусь — любоў мая» (2009), «Пасланніцы нябёсаў» (2010).
Творы Актуальные проблемы педагогики высшей школы. Минск, 1979; Познание и творчество. Минск, 1987; Социальное познание. Минск, 2002; Вундеркинды Беларуси: лит., изобраз., музык., научнотехн. и спортивное творчество одаренных детей. Минск, 2004.
Крыніцы
Літаратура