Фо́рмула Тарычэ́лі — выраз, які прыблізна вызначае скорасць выцякання вадкасці праз адтуліну ў сценцы адкрытай пасудзіны. Атрымана італьянскім вучоным Эванджэліста Тарычэлі ў 1641 годзе.
Мае выгляд
дзе v — модуль скорасці выцякання вадкасці, h — адлегласць ад восі адтуліны да паверхні вадкасці, g — паскарэнне свабоднага падзення.
У рэальных умовах скорасць выцякання вадкасці залежыць ад формы і памеру адтуліны, вязкасці вадкасці і некаторых іншых параметраў. У гідраўліцы карыстаюцца формулай , дзе — каэфіцыент скорасці.
Для малой круглай адтуліны і вялікіх значэнняў ліка Рэйнальдаса =0,94—0,99. Для іншых умоў значэнні вызначаюцца тэарэтычна і прыводзяцца ў спецыяльных даведніках па гідраўліцы.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гідраўліка Катэгорыя:Фізічныя законы і ўраўненні