Карыят Гедзімінавіч () — князь наваградскі.

Біяграфія Сын вялікага князя Гедзіміна.

У дарчым запісе 1329 года на Лаўрышаўскім евангеллі тытулаваўся вялікім князем.

Па смерці бацькі і захопе ўлады Альгердам і Кейстутам у 1345 годзе, Карыят прысягнуў Альгерду як вялікаму князю літоўскаму.

Магчыма, у 1348 годзе ўзначальваў пасольства Альгерда да хана Джанібека ў Арду. Хан выдаў паслоў вялікаму князю маскоўскаму Сямёну, толькі ў 1349 годзе, пасля падарункаў і пагаднення з Альгердам, Сямён адпусціў і іх.

Ва ўладарства Карыята ў Наваградку вялося актыўнае будаўніцтва, горад стаў цэнтрам праваслаўнай Літоўскай мітраполіі.

Меў сыноў — Аляксандра, Юрыя, Канстанціна, Фёдара і іншых, агульная іх колькасць дыскусійная.

У літаратуры Адам Міцкевіч даў імя наваградскага князя Карыята Гедзіміначіча аднаму з персанажаў свайго ранняга твора «Жывіля», апісваючы ўяўныя падзеі вакол Наваградка.

Крыніцы

Літаратура