«Цырк матылькоў» () — кароткаметражны фільм амерыканскага рэжысёра Джошуа Вайгеля з , Дагам Джонсам і у галоўных ролях. Карціна атрымала прэмію памерам 100 тысяч долараў у дабрачынным праекце «Дорпост Філм Проджэкт».
Сюжэт Дзеянне карціны разгортваецца ў часы Вялікай дэпрэсіі. Мендэс — дырэктар цырка «Матылёк» і разам з трупай ён прыязджае ў Паўднёвую Караліну. Тут ён наведвае мясцовы кірмаш, дзе сустракае няшчаснага маладога чалавека Уіла, які з нараджэння не мае рук і ног і вымушанага выстаўляць сябе напаказ. Пасля сустрэчы з Мендэсам Уіл вырашае ўступіць у яго трупу і хаваецца ў адной з машын цырка «Матылёк». Мендэс і цыркачы цёпла вітаюць юнака. Уіл пазнае сумныя гісторыі членаў трупы і тое, як Мендэс вярнуў ім любоў да жыцця. У адзін дзень Уіл выпадкова высвятляе, што можа плаваць і вырашае выканаць на сцэне складаны трук: падняцца пад купал, а затым саскочыць у невялікі басейн з вадой. Ён шчаслівы таму, што змог здабыць веру ў сябе.
У ролях
Гісторыя стварэння Ідэя стварэння карціны ўпершыню прыйшла да Джошуа і Рэбекі Вайгеляў, пары кінематаграфістаў з Лос-Анджэлеса, калі яны ўбачылі відэа з лекцыямі Ніка Вуйчыча. Напісаўшы сцэнар, Вайгелі звярнуліся ў службу па сувязі з грамадскасцю Вуйчыча. Нік станоўча ацаніў сцэнар і падпісаў кантракт на ролю ў карціне. Даг Джонс пагадзіўся на здымкі ў «Цырку матылькоў» пад уражаннем ад адной з папярэдніх кароткаметражак Вайгеля. Па ўспамінах рэжысёра, яму было важна знайсці падыходнага выканаўцы на ролю Мендэса, аднак ён не меркаваў сур’ёзна, што Эдуарда Верастэгі, прыхільнікам якога Вайгель быў пасля прагляду фільма «», пагодзіцца на ўдзел у кароткаметражцы.
Паводле аўтабіяграфіі Вуйчыча, здымкі з ім занялі не больш за тыдзень. Ён сам выконваў трукі ў фільме, у тым ліку ныраў. Для страхоўкі яго падвешвалі над пляцоўкай на спецыяльных рамянях.
Пасля атрымання прэміі дабрачыннага праекта «Дорпост Філм Проджэкт», Вайгелі абвясцілі пра намер зняць поўнаметражны фільм на аснове «Цырка матылькоў».
Узнагароды і намінацыі Узнагароды і намінацыіУзнагародаГодКатэгорыяНамінаваны(а)ВынікФестываль незалежнага кіно ў Эшлендзе2010Прыз глядацкіх сімпатый за найлепшы кароткаметражны фільмКінафестываль «Хартлэнд»2010Прыз глядацкіх сімпатый за найлепшы кароткаметражны фільмНайлепшы кароткаметражны фільмКінафестываль у Седоне2011Прыз глядацкіх сімпатый за найлепшы кароткаметражны фільмНайлепшы кароткаметражны фільм на думку рэжысёраўФестываль незалежнага кіно «Method fest»2010Прыз глядацкіх сімпатый за найлепшы кароткаметражны фільмНайлепшы кароткаметражны фільмНайлепшая мужчынская роля ў кароткаметражным фільмеНік Вуйчыч
Заўвагі
Літаратура
Гл. таксама
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы пра хрысціянства Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы ЗША