Гілель Пеўзнер (, ) — посек Хабада, на працягу больш за 55 гадоў быў лідарам хасідаў Хабада ў Францыі. Займаў пасаду старэйшага суддзі (ав-бэт-дын) у Любавіцкім камітэце ў Францыі. Заснаваў першую яўрэйскую талмудысцкую школу ў Парыжы пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

Біяграфія Пеўзнер нарадзіўся ў Мінску. Быў старэйшым сынам рабіна Абрагама Баруха Пеўзнера і яго жонкі Альтэ.

У 1930 годзе Абрагам быў арыштаваны савецкімі ўладамі за адмову спыніць прапаганду рэлігіі і высланы з горада на два гады. Сям’я пераехала ў дом бабулі і дзядулі Гілеля па матчынай лініі ва ўкраінскі горад Сноўск, а пасля заканчэння яго пакарання яны пераехалі ў Харкаў, дзе яго бацька працягваў вызнаваць іудаізм і быў членам хасідскага падполля. У 1939 годзе Абрагама зноў арыштавалі за ўдзел у «антысавецкім клерыкальным падполлі» і прысудзілі да пяці гадоў ссылкі ў Кызылардзе, дзе ён і памёр.

Пеўзнер вучыўся ў Тамхей Тмімім, а большую частку свайго юнацтва ён прысвяціў вывучэнню Торы ў падпольных хабадскіх ешывах. Праз рэпрэсіі супраць арганізаванай рэлігіі з боку савецкай улады вучням часта даводзілася ездзіць з горада ў горад, каб наведваць заняткі. Ён пачаў вучыцца ў Бярдзічаве ў свайго брата Шалома Доў Бера, які пазней загінуў падчас Халакосту. Затым ён паехаў у Жытомір, а пасля гэтага перабраўся ў Варонеж. Падчас Другой сусветнай вайны Пеўзнер разам з многімі членамі Хабада збег у Самарканд. У канцы вайны ён трапіў у Бенсгайм, а затым у лагер парамешчаных асоб. Падчас свайго знаходжання ў Германіі вучыўся ў ешыве, адкрытай рабінам Абрагамам Эліяху Плоткіным.

Пазней пераехаў у Прагу, а далей накіраваўся ў Парыж. У гэты ж час Пеўзнера прысвяцілі ў сан. У 1948 годзе ён ажаніўся з Эшкай Эйдэльман. Затым ён пасяліўся ў Брунуа, дзе служыў машгіахам у Тміміме.

У 1953 годзе Пеўзнер быў прызначаны рабінам хабадскай абшчыны ў Францыі. Таксама працаваў рабінам па сертыфікацыі Халаў Ісраэль. Праз 9 гадоў ён стаў галоўным рабінам 17-й сінагогі ў Парыжы. У 1970-я гады ён пачаў распаўсюджваць кашэрную ежу ў Бардо і іншых гарадах з габрэйскім насельніцтвам, а таксама курыраваць вытворчасць кашэрнага віна. У 1965 годзе Пеўзнер заснаваў адукацыйны цэнтр «Сінай» з мэтай прадастаўлення яўрэйскай адукацыі яўрэйскім дзецям у Парыжы.

У 1997 годзе тагачасны прэзідэнт Францыі Жак Шырак узнагародзіў яго ордэнам Ганаровага легіёна — найвышэйшым французскім ордэнам заслуг.

У 2000 годзе ён стаў адным з сузаснавальнікаў Равінскага цэнтра Еўропы.

Памёр 3 кастрычніка 2008 года ад пнеўманіі.

Крыніцы

Катэгорыя:Рабіны Беларусі