Pseudamphistomum truncatum — від дыгенетычных смактуноў сямейства , які паразітуе ў печані і жоўцевых пратоках рыбаедных млекакормячых, у тым ліку і чалавека.

Апісанне Дарослыя асобіны даўжынёй ад 2 да 2,5 мм. Калючае цела ззаду тупое. Два яечкі круглыя і ляжаць гарызантальна ў задняй частцы цела.

Яйцы памерам 25×50 мкм, закрытыя вечкам і маюць тоўстую жоўта-карычневую абалонку.

Арэал Паразіт шырока распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі і з’яўляецца адзіным прадстаўніком роду.

Жыццёвы цыкл Цыкл развіцця адбываецца праз двух прамежкавых гаспадароў. Першым прамежкавым гаспадаром з’яўляюцца прэснаводныя слімакі, другім — рыбы, асабліва плотка і прадстаўнікі сямейства . Канчатковы гаспадар заражаецца пры ўжыванні ў ежу сырой або недастаткова апрацаванай рыбы, якая змяшчае метацэркарыі.

Значэнне Інвазія паразітаў выклікае запаленне жоўцевых пратокаў і фіброз, цячэнне хваробы звычайна лёгкае. Масіўная інвазія можа прывесці да пячоначнай недастатковасці.

Крыніцы

Катэгорыя:Паразіты чалавека Катэгорыя:Паразіты катоў Катэгорыя:Паразіты млекакормячых Катэгорыя:Апістархіды Катэгорыя:Паразіты малюскаў Катэгорыя:Паразіты рыб